Беларуская Служба

Генеральны сакратар ААН вітае пагадненне паміж Ізраілем і ААЭ

14.08.2020 12:11
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што афіцыйнае падпісанне пагаднення Ізраіля з ААЭ адбудзецца на працягу трох тыдняў у Белым доме.
             .
Прэзідэнт Трамп аб'яўляе пра мірнае пагадненне аб устанаўленні дыпламатычных сувязей паміж Ізраілем і ААЭ.PAP/EPA/Doug Mills / POOL

Генеральны сакратар ААН выказаў надзею, што ўчорашняе пагадненне паміж Ізраілем і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі дапаможа вырашыць палестынскую праблему шляхам стварэння незалежнай Палестыны.

Ізраіль і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты дамовіліся ўстанавіць дыпламатычныя адносіны. Гэта вынік перамоў, у якіх прыняў удзел таксама прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Прэс-сакратар Генеральнага сакратара ААН заявіў, што Антоніа Гутэрыш вітае пагадненне і спадзяецца, што гэта дасць ізраільскім і палестынскім лідарам магчымасць ізноў узяць удзел у перамовах, што прывядзе да ўзнікнення дзвюх дзяржаў - ізраільскай і палестынскай - у адпаведнасці з рэзалюцыямі ААН.

Прэс-сакратар падкрэсліў, што магчымая анексія Ізраілем палестынскіх тэрыторый „зачыніць дзверы” для перамоў паміж палестынскімі і ізраільскімі лідарамі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што афіцыйнае падпісанне пагаднення Ізраіля з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі адбудзецца на працягу трох тыдняў у Белым доме.

аз