Беларуская Служба

Францыя будзе кантраляваць межы і ўводзіць каранцін для прыезджых з суседніх краін

02.12.2020 13:06
Французскія ўлады абгрунтоўваюць гэта наяўнасцю павышанай рызыкі заражэння каранавірусам на курортах.
Прэзідэнт ФранцыіPAP/EPA/BENOIT TESSIER / POOL

Францыя будзе кантраляваць межы і ўводзіць каранцін для людзей, якія плануюць лыжныя паездкі ў суседнія краіны. Такая дзейнасць будзе датычыцца ў асноўным тых, хто едзе ў Іспанію і Швейцарыю. Французскія ўлады абгрунтоўваюць гэта наяўнасцю павышанай рызыкі заражэння каранавірусам на курортах.

Прэм'ер-міністр Жан Кастэкс абвясціў, што памежны кантроль пачнецца 15 снежня. Людзей, якія плануюць паездкі на замежныя гарналыжныя курорты альбо вяртанне з іх, будуць затрымліваць памежнікі і правяраць на наяўнасць каранавіруса. Падарожнікам таксама давядзецца прайсці сямідзённы каранцін, калі мясцовыя ўлады так вырашыць. «Кожны павінен зрабіць наступную выснову – я не еду ў Швейцарыю», – сказаў Жан Кастэкс у інтэрвʼю BFM TV.

Прэмʼер-міністр паскардзіўся на адсутнасць сумеснага рашэння еўрапейскіх краін закрыць курорты падчас канікулаў. «Італьянскі прэмʼер-міністр, канцлер Германіі і Францыі занялі агульную пазіцыю. Іспанцы і Швейцарыя не імкнуцца да гэтага рашэння», – сказаў французскі прэмʼер-міністр. Ён дадаў, што вядуцца перамовы з уладамі абедзвюх краін.

Раней Францыя абвясціла, што гарналыжныя трасы гэтай краіны будуць зачыненыя да 20 студзеня – нягледзячы на зняцце блакіроўкі ў сярэдзіне снежня. Урад хоча пазбегнуць усплёску інфекцый і магчымай трэцяй пандэмічнай хвалі ў студзені.

ав