Беларуская Служба

Сотні ледзяных шароў з'явілася на Балтыйскім моры

21.01.2021 17:13
Апошні раз ледзяныя шары бачылі на польскай Балтыцы ў 2014 годзе.
Ледзяныя шары screen: https://puck.naszemiasto.pl/lodowe-kule-w-jastarni-na-plazy-zatoka-pucka-na-brzegu/ar/c7-8092879

Падчас моцнага марозу на пляжы ў Гданьскім заліве ў горадзе Ястарня назіралася незвычайная з'ява.

На пяску ляжалі ледзяныя шары дыяметрам больш за 10 сантыметраў. Агнешка Гарасімовіч з Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі патлумачыла, што такая сітуацыя здараецца раз на некалькі гадоў.

- Такая зʼява назіраецца, калі на плоскі бераг набягае хваля і змешвае ваду з пяском і лёдам. Гэтая сумесь перамяшчаецца то на сушу, то ў мора, вада замярзае слаямі на паверхні і такім чынам ўзнікаюць круглыя шары.

Мясцовыя іх называюць маршкульцэ (morszkulce). Агнешка Гарасімовіч кажа, што для іх узнікнення неабходныя спецыяльныя атмасферныя ўмовы.

- Тэмпература паветра павінна быць ніжэй за нуль. Тэмпература вады - каля нуля альбо крышку больш, і мусяць быць хвалі. У спакойнай вадзе шары не створацца. А чаму яна назіраецца менавіта ў Гданьскім заліве? Справа ў засоленасці вады ў гэтым месцы: яна невялікая ў параўнанні з акіянамі. Такая зʼява характэрная для азёраў на поўначы Паўночнай Амерыкі, таксама на фінскіх азёрах.

Апошні раз ледзяныя шары бачылі на польскай Балтыцы ў 2014 годзе.
прычыны такой сітуацыі.арантый бяспекі з боку ЗША для Ўсходняй Еўропы. Як новая адміністрацыя будзе ставіцца да нашага рэгіёну?

яс