Беларуская Служба

Aмаль 44 мільярды еўра падтрымкі прычыніліся да захавання працоўных месцаў у Польшчы

27.04.2021 15:02
Польшча лідзіруе сярод краін Еўрапейскага Саюза, калі гаворка ідзе пра  самым нізкі ўзровень беспрацоўя.
ЕўраMabelAmber/pixabay.com/CC0 Public Domain

Магутная падтрымка для рынку працы ў выглядзе антыкрызісных і фінансавых шчытоў на суму звыш 200 мільярдаў злотых(амаль 44 мільярды еўра) прычынілася да захавання працоўных месцaў у Польшчы, падкрэсліла міністр Марлена Малёнг(Marlena Maląg).

Кіраўнік Міністэрства па справах сям’іі і сацыяльнай палітыкі нагадала, што  на працягу ўсяго перыяду пандэміі Польшча лідзіруе сярод краін Еўрапейскага Саюза, калі гаворка ідзе пра  самы нізкі ўзровень беспрацоўя.

- Узровень беспрацоўя, пра які кажа Еўрастат – найніжэйшы ў Еўропе. У сваю чаргу ўзровень, пра які паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне – ніжэйшы на 0,1% у параўнанні з папярэднім месяцам і складае 6,4%. Гэта сведчыць таксама пра эфектыўнасць урадавай падтрымкі.

Міністр выказала ўпэўненасць, што гэтая добрая сітуацыя на рынку працы дазволіць Польшчы хутка аднавіцца пасля пандэміi.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі