Беларуская Служба

Апазіцыя дамовілася па следчай камісіі па справе праслухоўвання палітыкаў

11.02.2022 13:31
Павел Кукіз, старшыня гэтай Следчай камісіі, абʼяўляе, што калі кіроўная «Права і справядлівасць» захоча заблакаваць працы камісіі, то ён «падумае аб прыпыненні супрацоўніцтва з PiS».
ІлюстрацыяКрыніца: Twitter.com/@KancelariaSejmu

У польскім Сейме апазіцыя дамовілася і падала хадайніцтва аб стварэнні Следчай камісіі па справе праслухоўвання палітыкаў сістэмай «Пегас», піша Gazeta Wyborcza. Калі ўсе прысутныя на адпаведным пасяджэнні фракцыі і парламенцкі колы будуць выконваць дамоўленасці – з'яўляецца новая большасць, якая налічвае 230 галасоў.

«Мы спадзяемся, што наша прапанова будзе зацверджана на будучым пасяджэнні Сейма, – заявіў лідар Польскай сялянскай партыі Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Наступнае паседжанне ніжняй палаты польскага парламента прызначанае на 23 лютага. Павел Кукіз, старшыня гэтай Следчай камісіі, абʼяўляе, што калі кіроўная «Права і справядлівасць» захоча заблакаваць працы камісіі, то ён «падумае аб прыпыненні супрацоўніцтва з PiS».

Gazeta Wyborcza таксама паведамляе, што пасля прыкладна гадзіннага абмеркавання прадстаўнікі ўсіх апазіцыйных сілаў у Сейме, выступілі на сумеснай прэс-канферэнцыі. На ёй было заяўлена, што Следчая камісія будзе складацца з пяці прадстаўнікоў апазіцыі, пяці прадстаўнікоў кіроўнага «ПіС» і Паўла Кукіза ў якасці старшыні.

эж