Беларуская Служба

Казахстанскі дэпутат абвінаваціў Беларусь у абыходзе санкцый

13.05.2022 12:02
Буйныя расейскія і беларускія аўтаперавозчыкі, якія перанеслі сваю дзейнасць у Казахстан.
 .
Ілюстрацыйнае фота. PAP/Wojtek Jargiło

Максат Раманкулаў, дэпутат ніжняй палаты парламента Казахстану, заявіў на пасяджэнні 11 траўня, што беларускія аўтаперавозчыкі рэгіструюцца ў Казахстане, каб абысці санкцыі Еўразвязу.


Казахстанскі палітык заявіў, што гэткая практыка ўжо выклікала шэраг праблем для казахстанскага бізнесу. Буйныя расейскія і беларускія аўтаперавозчыкі, якія перанеслі сваю дзейнасць у Казахстан, ствараюць канкурэнцыю і выціскаюць з рынку мясцовыя прадпрыемствы, тым самым зніжаючы даходы мясцовых кампаній і насельніцтва.

эж

Эканоміка Беларусі скароціцца сёлета на 4%

10.05.2022 17:02
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця таксама скарэктаваў прагноз адносна ўсяго рэгіёну.

Ва Украіне арыштавалі 158 МАЗаў

13.05.2022 08:12
Ва Украіне пасля пачатку расійскай агрэсіі актыўна канфіскоўваць беларускую маёмасць: вагоны, цыстэрны, грузавікі і нават адзінае беларускае судна класу рака-мора "Надзея".