Беларуская Служба

Ва Украіне арыштавалі 158 МАЗаў

13.05.2022 08:12
Ва Украіне пасля пачатку расійскай агрэсіі актыўна канфіскоўваць беларускую маёмасць: вагоны, цыстэрны, грузавікі і нават адзінае беларускае судна класу рака-мора "Надзея".
Беларускі канфіскат Крыніца: esbu.gov.ua

У дылера беларускіх аўтамабіляў і спецтэхнікі ва Украіне арыштаваныя 158 аўтамабіляў на 220 млн грн (каля $7 млн). Кампанію падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў больш як на $330 тысяч. Распачатая крымінальная вытворчасць, рахункі ўкраінскай кампаніі замарожаныя, праводзіцца расследаванне, паведамляе euroradio, спасылаючыся на прэс-службу Бюро эканамічнай бяспекі Украіны.

Пры гэтым кампанія не называецца. Мяркуючы па фота, гаворка ідзе пра аўтамабілі і аўтобусы вырворчасці Мінскага аўтамабільнага завода. Ягонай "дачкой" ва Украіне з'яўляецца "Гандлёвы дом "МАЗ-Україна". Беларускі завод выйшаў са складу заснавальнікаў і беніфіцыяраў гэтай кампаніі ў лютым 2022 года, каб абыходзіць заходнія санкцыі.

Ва Украіне пасля пачатку расійскай агрэсіі актыўна канфіскоўваць беларускую маёмасць: вагоны, цыстэрны, грузавікі і нават адзінае беларускае судна класу рака-мора "Надзея". Таксама нацыяналізуюцца і выяўленыя на ўкраінскай тэрыторыі грузы (сталь, калійныя ўгнаенні, халадзільнікі і г. д.).

Дарэчы, ва Украіне 12 траўня быў прыняты закон аб канфіскацыі маёмасці ў грамадзян Беларусі і Расіі. У выпадку з беларусамі гаворка ідзе пра тых, хто мае дачыненне дла расійскай агрэсіі супраць Украіны.

эж

Беларускую маёмасць нацыяналізуюць ва Украіне, паколькі лічаць Беларусь краінай-агрэсарам

25.04.2022 16:03
 У порце Ізмаіл Адэскай вобласці выяўлены беларускі карабель «Надзея» і сухагрузная баржа.

Ва Украіне арыштавалі 51 цыстэрну з палівам з Беларусі

30.04.2022 15:46
Паводле інфармацыі Дзяржаўнага бюро расследаванняў Кіева, пасля ўварвання яны фактычна забяспечвалі лагістыку расійскіх войскаў, якія ішлі ў напрамку Чарнігаў – Сумы.