Беларуская Служба

Інфляцыя ў еўразоне скарацілася больш, чым чакалася

06.01.2023 17:08
У параўнанні з лістападам спажывецкія цэны ў еўразоне ў снежні знізіліся на 0,3%.
Prezes NBP: Przyjęcie euro przez Polskę oznaczałoby radykalny spadek tempa wzrostu. Dla Polski byłoby głęboko szkodliwe
Prezes NBP: Przyjęcie euro przez Polskę oznaczałoby radykalny spadek tempa wzrostu. Dla Polski byłoby głęboko szkodliweShutterstock/Yavuz Meyveci

Інфляцыя ў еўразоне ў снежні 2022 года запаволілася мацней, чым чакалася – у параўнанні са снежнем 2021 года цэны выраслі на 9,2%, паведаміла ў пятніцу, 6 студзеня, еўрапейскае статыстычнае агенцтва Eurostat, адзначыўшы, што толькі ў летась лістападзе тэмпы інфляцыі ў гадавым вылічэнні складалі 10,1%.

Эксперты прагназавалі на снежань росту цэнаў на ўзроўні 9,5%. У кастрычніку тэмпы інфляцыі павысіліся да рэкорднага ўзроўню – 10,6%. У параўнанні з лістападам рост спажывецкіх цэнау ў еўразоне ў снежні знізіўся на 0,3%.

Адначасова базавая інфляцыя (без уліку цэнаў на прадукты харчавання і энерганосьбіты) выраслі ў снежні ў гадавым вылічэнні з 5 да 5,2%. Гэта максімальны паказчык за ўвесь час існавання адзінай еўрапейскай валюты. Эканамісты прагназавалі рост у 5,1%.

pap/эж


Rzeczpospolita: Еўра замест злотага. Гэта павінна быць зроблена не пазней за 2030 год

02.01.2023 16:35
У апошнія гады ўласная манетарная палітыка перастала быць актывам.