Беларуская Служба

Войска тэрытарыяльнай абароны ў Польшчы набірае новых салдат  

28.01.2023 14:19
Мінабароны Польшчы вызначыла мэту- стварыць не менш за 300-тысячнае войска, у тым ліку 50 тыс. салдат Войскаў тэрабароны.
Войска тэрытарыяльнай абароныtwitter.com/terytorialsi

Новыя брыгады Войскаў тэрытарыяльнай абароны (поль.WOT) ствараюцца ў Люблінскім, Падкарпацкім і Мазавецкім ваяводствах.

Мінабароны Польшчы вызначыла мэту- стварыць не менш за 300-тысячнае войска, у тым ліку 50 тыс. салдат Войскаў тэрабароны.

«Цяпер у нас 64 тысячы жаўнераў розных фармаванняў»заявіў у Любліне кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.

Міністр Блашчак прыняў удзел у цырымоніі прысягі жаўнераў 2-й Люблінскай брыгады тэрытарыяльнай абароны, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі праекту «Зімовыя канікулы з WOT».

Палітык падзякаваў людзям, якія вырашылі далучыцца да WOT, і падкрэсліў, што ў фармаванне прыходзяць прадстаўнікі розных прафесій.

«Я вельмі заахвочваю тых, хто яшчэ абдумвае свой жыццёвы шлях, выбраць службу ў Войску Польскім», — заклікаў ён.

 Кіраўнік мінабароны паведаміў, што ў гэтым годзе чакае 25 тыс. месцаў для добраахвотнікаў на тэрміновую ваенную службу.

У мінулым годзе ў польскую армію паступіла рэкордная колькасць чалавек — амаль 14 тысяч прафесійных вайскоўцаў.

«Гэта рэкорд з моманту адмены прызыву ў Польшчы», — адзначыў Блашчак.

PAP/яс