Беларуская Служба

Міністр абароны Францыі прыбыў у Кіеў

28.12.2022 17:22
Адзначаецца, што міністр прыбыў у Кіеў на цягніку з Варшавы, дзе ён раней таксама знаходзіўся з афіцыйным візітам.
         , 28  2022 .
Себасцьен Лекарню ўсклаў вянок да Сцяны памяці герояў у Кіеве, 28 снежня 2022 г. Крыніца: https://twitter.com/SebLecornu

Міністр абароны Францыі Себасцьен Лекарню прыбыў у сераду, 28 снежня ў Кіеў для перамоваў аб ваенным супрацоўніцтве. Гэта першы візіт кіраўніка абароннага ведамства Францыі з моманту яго ўступлення на пасаду ў траўні 2022 года.

Адзначаецца, што міністр прыбыў у Кіеў на цягніку з Варшавы, дзе ён раней таксама знаходзіўся з афіцыйным візітам.

Себасцьен Лекарню ўсклаў вянок да Сцяны памяці герояў у Кіеве. Чакаецца, што палітык правядзе перамовы з украінскім калегам Аляксеем Рэзнікавым і абмяркуе, у тым ліку, пастаўкі зброі.

Раней прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што Парыж перадасць Украіне ракетныя ўстаноўкі і сістэмы СПА Crotale, а таксама новую партыю зброі і боепрыпасаў, у тым ліку самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі Caesar. На дадзены момант Францыя ўжо перадала Кіеву 18 такіх установак.

voa/эж

Прэзідэнт Францыі да лідараў Інда-Ціхаакіянскага рэгіёну: Вайна ва Украіне – гэта таксама ваша праблема

18.11.2022 13:02
«Дапамажыце нам накіраваць гэты мэсідж Расіі: спыніце вайну, паважайце міжнароднае права, вярніцеся да перамоваў», – заклікаў прэзідэнт Францыі.

Францыя перадала Украіне ЗРК Crotale

20.11.2022 18:31
Французская ваенная дапамога Украіне ўжо склала 550 млн еўра.