Беларуская Служба

Расія паабяцала сваім салдатам дадатковы бонус за знішчэнне танкаў НАТА

10.04.2023 10:15
Гэта адна з ініцыятываў для ўзняцця маральнага духу вайскоўцаў.
 Leopard
Танк Leopard нямецкай вытворчасці Filmbildfabrik/ Shutterstock

Сярод нядаўняй «уцечкі» дадзеных Пентагона была інфармацыя і аб расійскіх метадах вайны. Як паведамляе New York Times, расійскае кіраўніцтва паабяцала сваім салдатам выплачваць дадатковы бонус за знішчэнне ці пашкоджанне танкаў НАТА.

Такая матывацыя прадстаўлена РФ для таго, каб павялічыць маральны дух расійскіх груп. Гэтая ініцыятыва з'яўляецца толькі адной з серыі заахвочванняў акупантаў для захопу ўкраінскіх земляў.

У прыватнасці важна фіксаваць знішчэнне ці пашкоджанне тэхнікі ў выглядзе фота ці відэа, бо дзякуючы гэтым файлам будуць праводзіцца інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі.

«Відэазапісы знішчэння танкаў будуць шырока распаўсюджаны, каб знізіць давер да Украіны і Захаду і запэўніць расійскія войскі ў іх здольнасці пераадолець гэта новае ўзбраенне», – гаворыцца ў матэрыялах Пентагона.

Unian/яс