Беларуская Служба

Міхаіл Падаляк пракаментаваў атаку дронаў на Маскву

30.05.2023 11:00
А днём раней мэр Кіева Віталій Клічко ў эфіры телемарафону задаў пытанне галоўнакамандуючаму УСУ Валерыю Залужнаму.
Міхаіл Падалякhttps://t.me/c/1233777422/52510

Прадстаўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк пракаментаваў атаку дронаў наступным чынам:

 - Ведаеце, мы ўступаем у эру штучнага інтэлекту. Магчыма, не ўсе беспілотнікі гатовыя атакаваць Украіну і хочуць вярнуцца да сваіх стваральнікаў і адпаведна задаць пытанне: навошта вы нас адпраўляеце атакаваць дзяцей Украіны.

А днём раней мэр Кіева Віталій Клічко ў эфіры тэлемарафону задаў пытанне галоўнакамандуючаму УСУ Валерыю Залужнаму.


Мэр Кіева Віталій Клічко Мэр Кіева Віталій Клічко

- Калі сталіцу Украіну расіяне могуць кашмарыць, я задаю пытанне чаму жыхары Масквы адпачываюць. Адпаведна падобныя рэчы можна было б рабіць, каб кожны з іх адчуваў, што азначае жыць у такіх умовах у якіх жыве горад Кіеў ужо блізка паўтары году.

яс