Беларуская Служба

У Каралеўскім замку Варшавы распачынаецца І Фестываль барочнай музыкі

13.06.2021 10:57
 Сёлетні рэпертуар будзе цалкам складацца з твораў самага выбітнага прадстаўніка італьянскага барока ў музыцы – Антонія Вівальдзі.
   Iwona_Olczykpixabay.comCC)
Каралеўскі замак у ВаршавеIwona_Olczyk/pixabay.com/CC) .

У Каралеўскім замку ў Варшаве сёння, 13 чэрвеня пачынаецца І Фестываль барочнай музыкі. Сёлетні рэпертуар будзе цалкам складацца з твораў самага выбітнага прадстаўніка італьянскага барока ў музыцы – Антонія Вівальдзі. Падчас фестывалю выступяць выбітныя польскія салісты і аркестры, а канцэртная праграма пакажа Антонія Вівальдзі з зусім іншага пункту гледжання, гаворыць арганізатар і мастацкі кіраўнік фестывалю барочнай музыкі Аляксандра Бушта-Бек:

-Упершыню мы цалкам змянілі фармат фестывалю. Упершыню наша прапанова з'яўляецца манаграфічнай, якая цалкам складаецца з твораў Антонія Вівальдзі. Падчас фестывалю мы прапануем нашым слухачам зірнуць на гэтага надзвычай славутага, таленавітага і працавітага кампазітара з іншага боку.

І Фестываль барочнай музыкі ў Каралеўскім замку Варшавы працягнецца да 23 чэрвеня.

iar/эж

50 гадоў таму ў Польшчы прынялі рашэнне пабудаваць знішчаны падчас вайны варшаўскі Каралеўскі замак (ВІДЭА)

30.01.2021 08:03
На пабудову прайшоў збор сродкаў па ўсёй Польшчы, таму без перабольшвання можна сказаць, што Каралеўскі замак пабудавалі ўсе палякі.

Палатно Караваджа будзе выстаўлена ў Каралеўскім замку ў Варшаве

09.02.2021 15:18
Выстава «Шэдэўры з Ватыкана», выстава з галандскім мастацтвам часоў Рэмбранта і наведванне палатна Караваджа – вось планы Каралеўскага замка на 2021 год.

Каралеўскі замак у Варшаве адзначае 100-годдзе Рыжскага дагавора

14.03.2021 11:20
18 сакавіка спаўняецца 100 гадоў з дня падпісання дагавора аб спыненні польска-бальшавіцкай вайны і вызначэння межаў польскай дзяржавы на ўсходзе.