Беларуская Служба

Польскі пісьменнік Павел Берансевіч сустрэнецца з чытачамі ў трох беларускіх гарадах

20.11.2019 15:24
Гэта не першы польскі аўтар, які прадстаўляе сваю творчасць у Брэсце і вобласці дзякуючы праекту польскага консульства.
Аўдыё
  • Польскі аўтар П. Берансевіч наведае Беларусь
Інфармацыйны плакат фота: консульства РП у Брэсце

На будучым тыдні ў некалькіх беларускіх гарадах пройдуць сустрэчы з польскім пісьменнікам Паўлам Берансевічам. Спатканні ладзіць Генеральнае консульства Польшчы ў Брэсце ў супрацоўніцтве з бібліятэкамі вобласці.

З 25 па 27 лістапада польскі аўтар кніжак для дзяцей і моладзі Павел Берансевіч (Paweł Beręsewicz) наведае Брэст, Баранавічы і Пінск. Кніжкі гэтага пісьменніка пакуль што мала вядомыя ў Беларусі, з імі могуць пазнаёміцца толькі тыя, хто чытае на польскай мове, але гэта зменіцца дзякуючы выхаду яго творчасці ў перакладзе на расійскую мову. А дзякуючы праекту польскага консульства ўсе жадаючыя могуць прыйсці ў гарадскія бібліятэкі трох названых гарадоў, каб сустрэцца з пісьменнікам. Дарэчы, гэта не першы польскі аўтар, які прадстаўляе сваю творчасць у Брэсце і вобласці, – распавядае Алена Жмінько з польскага консульства ў Брэсце.

слухайце аўдыёфайл

Сустрэча з Паўлам Берансевічам адбудзецца 25 лістапада ў Брэсце ў бібліятэцы па вул. Куйбышава, 32, у Баранавічах 26 лістапада ў цэнтральнай бібліятэцы па адрасе вул. Леніна, 53. І ў сераду, 27 лістапада польскі аўтар наведае Пінск, дзе прадставіць сваю творчасць у гарадской дзіцячай бібліятэцы імя Я. Коласа, вул. Брэсцкая, 56.

нг