Беларуская Служба

«Не разбіць, не спыніць, не стрымаць» – беларусы заспявалі ў анлайне нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»

22.06.2020 15:43
Беларусы з розных краін свету заспявалі разам нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня». Гэта натхняе!
Аўдыё
Беларусы з розных краін свету заспявалі разам нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»Скрыншто з відэа

Грамадская кампанія «Годна» разам з музыкам Сержуком Доўгушавым, лідарам гурта Vuraj і стваральнікам ініцыятывы «Спеўны сход», запусціла штотыднёвы музычны праект «Спяваем Годна».

Сэнс яго: збіраць у анлайн-фармаце беларусаў з розных куткоў свету і спяваць вядомыя і знакавыя беларускія песні разам з іх аўтарамі і выканаўцамі.

Сёння, 23 чэрвеня, адбылася прэм’ера відэароліка «Спяваем Годна нацыянальны гімн «Пагоня». У запісе песні паўдзельнічаў вядомы оперны барытон Ілля Сільчукоў, зайгралі на гуслях і праспявалі Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная, мастацкі кіраўнік і дырыжор хору Concordia Галіна Казіміроўская.

Спасылка на відэа: https://youtu.be/nhaBzLqp3OU

Наступным разам удзельнікам будзе прапанавана заспяваць песню Сяргея Міхалка. Якую менавіта – пакуль трымаецца ў сакрэце. Але пра ўсё будзе своечасова паведамлена. У запісе новых песень можа паўдзельнічаць кожны ахвотны. Каб не прапусціць навіны, далучайцеся да тэлеграм-канала і чата «Годна»: https://t.me/hodnaby.

Там Сяржук Доўгушаў будзе публікаваць анонсы і інструкцыі па новых песнях, а таксама даваць парады як правільна спяваць і граць, каб Яўгену Цярэнцьеву, які ў праекце адказны за вытворчасць відэа і гуку, было прасцей усё гэта зводзіць у адзін ролік.

Да гэтага беларусы спявалі разам са Змітром Вайцюшкевічам «Я нарадзіўся тут» і Лявонам Вольскім «Паветраны шар», што з гэтага атрымалася, вы можаце паглядзець на ютуб-канале «Годна»: https://youtube.com/c/hodnaby

Ранейшыя выпускі:
Спяваем Годна з Лявонам Вольскім «Паветраны шар»: https://youtu.be/NzcPh6aVt_Q
Спяваем Годна са Змітром Вайцюшкевічам «Я нарадзіўся тут»: https://youtu.be/1v_nXJCW2Kk

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры