Беларуская Служба

На Нацыянальным стадыёне польскія зоркі праспяваюць песні салідарнасці з Беларуссю

19.09.2020 20:12
Польскі сцяг паявіцца ў суседстве гістарычнага беларускага сцяга, каб выразіць супраціў адносна парушэння правоў чалавека і прынцыпаў дэмакратыі ў Беларусі.
    - 26
Канцэрт "Салідарныя з Беларуссю" - 26 верасня ў Варшавефота: PGE Narodowy

Бела-чырвоныя колеры Нацыянальнага стадыёну ў Варшве (PGE Narodowy) 26 верасня будуць мець асаблівае значэнне. Польскі сцяг паявіцца ў суседстве гістарычнага беларускага сцяга, каб выразіць супраціў адносна парушэння правоў чалавека і прынцыпаў дэмакратыі ў Беларусі.

У суботу 26 верасня адбудзецца канцэрт “Салідарныя з Беларусяй”, падчас якога сваю творчасць праставяць славутыя полськія ды беларускія выканаўцы – піша выданне Сеці. Уваход на канцэрт бясплатны, неабходна спампаваць бясплатны квіток з сайта падзеі (www.koncertbialorus.pgenarodowy.pl). Лічба біолетаў абмежаваная.

Канцэрт – гэта сімвал падтрымкі з боку Польшчы беларускага грамадства ў барацьбе за дэмакратыю і свабоду. Сітуацыя ў Беларусі выклікае занепакаенне на ўсім свеце, мірныя дэманстрацыі сілавікі разганяюць з выключнай брутальнасцю, ёсьць смяротныя ахвяры і шмат параненых. Польскі прэм’ер-міністр казаў, што адной з асноваў польскага плану для Беларусі з’яўляецца падтрымка грамадскіх ініцыятыў, паколькі і характар пратэстаў ў поўнай ступені грамадскі, - заўважыў Матэвуш маравецкі. Падобным чынам пачалася ў Польшчы “Салідарнасць”, а неўзабаве гэты спантанны рух, які пачаўся з некалькіх чалавек, перарос у агульнанацыянальны супраціў, які ў выніку закончыў камунізм у Польшчы.

Адзін з арганізатараў імпрэзы – Таварыства ініцыятывы “Свабодная Беларусь”, якое ўжо 14 гадоў рэалізуе праекты, якія прасоўваюць беларускую культуру. “Мы інфармуем пра сітуацыю ў Беларусі, і можам упэўнена сказаць, што маштаб рэпрэсіў пасля сёлетных прэідэнцкіх выбараў проста аграмадны. Вялізны таксама маштаб мабілізацыі беларускага грамадства”, - кажа старшыня праўлення таварыства Ангеліка Пэльяк-Лапіньска.

На сцэне Нацыянальнага стадыёну выступяць знакамітыя зоркі польскай музычнай эстрады са сваімі хітамі. Можна будзе пачуць сапраўдна легендарных выканаўцаў: заспяваюць Гжэгаж Маркоўскі і Дарэк Казакевіч з гурту Пэрфэкт, Хлопцы з пляцу броні, Кшыштаф Цугоўскі. Выступяць таксама Міхал Шпак, Голец Оркестра, павел Дамагала, Наталля Застэмпа ды іншыя музыканты. Запрошаныя таксама беларускія выканаўцы.

“Культура заўсёды была важным элементам падтрымкі розных грамадскіх рухаў. Праз артыстаў, іх музыку мы хочам паказаць, што палякі салідарныя з беларусамі, што яны падтрымліваюць іх на шлахя да свабоды”, - гаворыць праграмны дырэктар тэлебачання Польсат Ніна Цярэньеў. Польсат – партнёр падзеі, які будзе трансляваць канцэрт.

нг