Беларуская Служба

Найцікавейшыя працы Джавані Батыста Піранэзі выстаўленыя ў Каралеўскім замку ў Варшаве

02.10.2020 07:16
.
.афіша Каралеўскага замку ў Варшаве

«Зняволены геній. Джавані Батыста Піранезі» – так называецца новая выстава ў Каралеўскім замку ў Варшаве. На выставе прадстаўлены некаторыя з самых загадкавых работ у гісторыі графікі. Гэта гравюры з серыі «Турмы» другога выдання, у тым ліку шаснаццаць афортаў. Серыя прадстаўляе фантастычнае бачанне турмаў і лічыцца найбольш цікавымі працамі Піранэзі – падкрэслівае дырэктар Каралеўскага замка Войцех Фалкоўскі:

-Гэта слынная свабодная імпрэсія пра турму, як пра зачыненую прастору. Там няма цярпення, няма брутальнай сілы. У сваю чаргу ёсць пачуццё перавагі, адчайнае жаданне выйсці і такая разгубленасць у цемры. Нягледзячы на тое, што турмы ўнутры асветленыя, усё ж агулам яны цёмныя. Калі мы стаім перад графікай, то мы пачынаем баяцца, ці мы не ўвойдзем у сярэдзіну і не зможам адтуль выйсці.

Выставу дапаўняе партрэт мастака, зроблены яго сябрам Франчэска Паланзані. Куратар выставы Томаш Якубоўскі тлумачыць, што выява – як і серыя «Турмы» – утрымлівае шмат сімвалічных значэнняў, якія адносяцца да творчасці Піранэзі:

-Партрэт пазычаны з прыватнай калекцыі Адама Брожа. На ім Піранэзі як бы падымаецца сярод аблокаў над плінтусам, дзе яго акрэслілі як архітэктара, што крыху заганна, таму што ён не стварыў ніводнага архітэктурнага аб'екту. За тое стварыў вобраз антычнага Рыму.
Выстава зʼяўляецца часткай 300-годдзя з дня нараджэння мастака, які ва ўсім свеце адзначаецца 4 кастрычніка.

Прадстаўленыя работы паходзяць з калекцыі караля Станіслава Аўгуста, якая захоўваецца ў Друкарні Універсітэцкай бібліятэкі ў Варшаве. Калекцыя, сабраная ўладаром, зʼяўляецца самай вялікай калекцыяй твораў Піранэзі: Джавані Батыста і яго сын Франчэска ў Польшчы і адна з найбуйнейшых у свеце.

Выстава будзе даступная для наведвальнікаў да 5 студзеня наступнага года.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры