Беларуская Служба

«Ноч расстраляных паэтаў» - ужо ў чацвер

27.10.2020 16:08
29 кастрычніка 1937 году адбыўся самы чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры. 
Ноч расстраляных паэтаўФэйсбук

29 кастрычніка, у 20:00 у Курапатах, беларускай «Галгофе» пройдуць літаратурныя чытанні «Ноч расстраляных паэтаў».

29 кастрычніка 1937 году адбыўся самы чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры. За адну ноч з 29-га на 30-га карнікі НКВД расстралялі цэлую групу пісьменнікаў, сярод якіх былі Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Майсей Кульбак, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Юлі Таўбін, Міхась Чарот ды іншыя, агулам 22 чалавекі.

Усяго ў тую ноч былі знішчаны больш за 100 прадстаўнікоў беларускай творчай і навуковай інтэлігенцыі і дзяржаўнага апарату. І нават праз 82 гады кат не названы катам, а нявінны чалавек не названы нявіннай ахвярай. Каб ушанаваць памяць нявінна забітых арганізатары запрашаюць на літаратурныя чытанні «Ноч расстраляных паэтаў».

У сённяшняй палітычнай сітуацыі ў Беларусі Ноч расстраляных паэтаў набірае асаблівага значэння і сэнсу.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры