Беларуская Служба

«Падатак ад Нетфлікса» прынёс больш за адзін мільён даляраў даходу за квартал

16.11.2020 17:18
Грошы з падатку будуць накіраваныя на падтрымку кінаіндустрыі і візуальнага мастацтва.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneVantage_DS/ Shutterstock

Першыя грошы з падатку для аператараў стрымінгавых сэрвісаў у Польшчы склалі амаль 4 мільёны злотых (больш за 1 мільён даляраў) за трэці квартал гэтага года. Паводле звестак выдання Dziennik Gazeta Prawna, падатк плаціць 14 кампаніяў, у тым ліку буйныя сусветныя аператары, як Google ці Netflix, але таксама і польскіх – TVP, Polsat або CDA.

Падатак ад сэрвісаў відэа быў уведзены Сеймам у гэтым годзе і быў разлічаны на рэгуляванне новага рынку. Даходы з падатку будуць прызначаныя Польскаму інстытуту кінамастацтва, галоўнай арганізацыі, якая займаецца дапамогай кінатэатрам, фінансаваннем кінапрадукцыі і падтрымкай візуальнага мастацтва. У гэты цяжкі для кінатэатраў час грошы з новага падатку могуць стаць лёсавызначальнымі для шматлікіх бізнесаў.

Паводле дадзеных, пандэмія каранавіруса вельмі моцна паўплывала на гэтую галіну грамадскага жыцця. Колькасць даходаў за лета скарацілася ажно на 80% у параўнанні з мінулым годам, а паўторнае закрыццё эканомікі можа прычыніцца да таго, што ў наступным сезоне шмат кінатэатраў зачыніць сваю дзейнасць.

У сувязі з тым, што людзі за час пандэміі перайшлі з кінафармату на хатні фармат, падатак не азначае вялікай страты для сэрвісаў відэа –толькі адзін Netflix у Польшчы за 2019 год зарабіў 430 мільёнаў злотых (113 млн даляраў), а сума падатку, якая складае адзін з паловай адсотка ад сумы даходаў кампаніі, абазначала б, што за 2019 год, калі падатак бы дзейнічаў, склаў бы 6,5 мільёнаў злотых (1,72 млн даляраў).

Dziennik Gazeta Prawna/аев