Беларуская Служба

Сёлета галоўнай тэмай Фестывалю беларускай інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» будзе тэма дому

11.05.2022 18:14
У гэтым годзе арганізацыйны камітэт вырашыў ладзіць «Прадмову» па-за межамі Беларусі: у Тбілісі, Кракаве, Варшаве і Вільні.
Аўдыё
  • Сёлета галоўнай тэмай Фестывалю беларускай інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» будзе тэма дому
Здымак мае ілюстрацыйны характарcongerdesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

Фестываль беларускай інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» існуе з 2018 года. Пачынаўся ў Мінску і праходзіў у сталіцы цягам некалькіх дзён, але ўжо годам пазней арганізатары вырашылі паехаць у рэгіёны. Такім чынам мерапрыемства наведала амаль усе абласныя цэнтры, а таксама Полацк і Бабруйск.

Галоўная мэта, якую ставілі арганізатары, гэта папулярызацыя беларускай кніжнай культуры і павышэнне яе ўзроўню. Паводле аднаго з арганізатараў фестывалю Паўла Баркоўскага, яны хацелі прыцягнуць увагу не толькі да мастацкіх кніг, але і да навуковых і навукова-папулярных выданняў з галіны гісторыі, філасофіі і паліталогіі.

У мінулым годзе фестываль не адбыўся. Сёлета арганізацыйны камітэт вырашыў ладзіць «Прадмову» па-за межамі Беларусі: у Тбілісі, Кракаве, Варшаве і Вільні.

Галоўная тэма сёлетняга фестывалю – гэта тэма дому, гаворыць Павел Баркоўскі. З ім размаўляе Яраслаў Іванюк.

слухайце аўдыёфайл