Беларуская Служба

«Гульня шыфраў» ІНП адпраўляецца ў турнэ па Польшчы

15.09.2022 08:40
Дзеянне гульні адбываецца ў 1920 годзе і датычыць вядомай Варшаўскай бітвы.
«Гульня шыфраў» ІНП адпраўляецца ў турнэ па Польшчы PAP/Marcin Obara

«Гульня шыфраў» (поль. «Gra Szyfrów») адпраўляецца ў турнэ па Польшчы. Учора перад будынкам Сейма ў Варшаве адбылося ўрачыстае адкрыццё чарговага этапу праекту Інстытуту нацыянальнай памяці. У гістарычную гульню можна будзе пагуляць у адмысловым грузавым аўтамабілі, які наведае гарадкі па ўсяе Польшчы.

Спікер польскага Сейму Эльжбета Вітэк (Elżbieta Witek), якая ўдзельнічала ў інаўгурацыі праекта, адзначыла, што ён пашырае гістарычныя веды:

- Мы рэдка гаворым пра тых, хто не ваяваў непасрэдна на фронце падчас польска-бальшавіцкай вайны. Крыптолагі таксама ваявалі, але не з выкарыстаннем зброі, але свайго розуму і інтэлігенцыі. Большасць палякаў ведае пра «Энігму», але ўжо няшмат ведае, напрыклад, пра палкоўніка Яна Кавалеўскага, які ўзламаў коды савецкай арміі падчас Варшаўскай бітвы.

Дзеянне гульні адбываецца ў 1920 годзе. Кожны гулец выконвае іншую місію, якая мае вырашальнае значэнне для вынікаў Варшаўскай бітвы.

Да канца бягучага года «Гульня шыфраў» павінна быць дададзена да навучальнай праграмы ў якасці рэкамендаванага зместу. Яе можна будзе бясплатна спампаваць на сайце Міністэрства адукацыі і навукі.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Робат-псіхолаг паспяхова дыягнастуе праблемы ў дзяцей

08.09.2022 09:01
Робат можа быць карысным, калі мы хочам, каб дзіця дзяліўся менш камфортным вопытам, кажуць аўтары даследавання.

Ранні кантакт з забруджаным паветрам уплывае на кішэчныя мікробы і здароўе дзіцяці

09.09.2022 09:01
Пра гэта сведчаць вынікі даследаванняў навукоўцаў з Каларадскага ўніверсітэта ў Боўлдэры.