Беларуская Служба

Беларускія выдавецтвы - госці ХХХ Кірмашу гістарычнай кнігі ў Варшаве (ФОТА)

24.11.2022 16:33
З чацвярга па нядзелю (24-27 лістапада) у Аркадах Кубіцкага ў Каралеўскім замку ў Варшаве будзе праходзіць 30-ты Кірмаш гістарычнай кнігі. Адзін са стэндаў заняла беларуская кніга.
Аўдыё
  • Беларускія выдавецтвы - госці ХХХ Кірмашу гістарычнай кнігі ў Варшаве
Беларускі стэнд на ХХХ Кірмашы гістарычнай кнігіЛ. Вялічка/radyjo.net

На беларускім стэндзе можна не толькі пабачыць, але і набыць выданні беларускіх незалежных выдавецтваў. Перад усім гэта гістарычная літаратура, але ёсць і мастацкая, дзіцячая, навуковая, ёсць гістарычныя часопісы і прыгожа выдадзеныя календары на беларускай мове.


Беларускі стэнд на ХХХ Кірмашы гістарычнай кнігі 
Спадар Раман на выставу прывёз кнігі свайго прыватнага выдавецтва.

-Мы прывезлі цікавы каталог беларускіх народных строяў, зроблены Вольгай Дземкай. З мастацкіх цікавых кніг – гэта збор вершаў Сабіны Брыло. Варта адзначыць «Вялікія княгіні Вялікага Княства Літоўскага» Міхаіла Марціновіча. Гэта гісторыя ВКЛ праз біяграфію вялікіх княгінь, чаго раней не было. «Шэпт» – інтэрв’ю з бабкамі шаптухамі, які зрабіў Сяргей Лескець. Дзве новыя кнігі з серыі «Гебраістыка Беларусі» – «Габрэйскія мелодыі» Генрыха Гайны і «Старая новая зямля» Тэадора Герцля. З нямецкай на беларускую мову яны перакладзены Ігарам Крэбсам, сустрэча з якім пройдзе ў рамках кірмашу. З папярэдніх выданняў ёсць «Беларускія адміралы Польшчы» на рускай, беларускай і польскай мовах. Гэта кніга пра адміралаў Польшчы розных часоў, якія паходзяць з тэрыторыі Беларусі.


Календары «Харугва гонару» і «Слова аб родная зямлі» Календары «Харугва гонару» і «Слова аб родная зямлі»

Новае выдавецтва «Гутэнберг» прапануе некалькі розных календароў. Першы з іх прысвечана вялікім людзям беларускай гісторыі «Харугва гонару», другі – «Слова аб родная зямлі». Расказвае дызайнер календароў, мастацкі рэдактар «Гутэнберга» Андрэй Бандарэнка.

-«Харугва гонару» – гэта каляндар з гістарычнымі асобамі, пачынаючы ад Еўфрасінні Полацкай, заканчваючы на Караткевічы. У ім увесь пантэон – Вітаўт, Кірыла Тураўскі, Касцюшка, Скарына, Мікалай Радзівіл Чорны, Каліноўскі, Купала. Каляндар аформлены фантастычнымі мастацкімі тэкстамі памерлага Канстанціна Тарасава. «Слова аб родная зямлі» – гэта каляндар са словамі найбольш значных беларускіх пісьменнікаў ад ХІХ стагоддзя да нашых дзён, ад Караткевіча да Барадуліна. На кожным месяцы ёсць іх цытата, зроблены калажы. Мы выкарысталі матэрыял з літаратурнага архіва. Выкарыстана шмат здымкаў першых выданняў, аўтографаў, нават ёсць рэчы, якія ўпершыню друкуюцца, дагэтуль яны проста ляжалі ў архіве.


Каляндар «Мова вольных» Каляндар «Мова вольных»

Трэці каляндар – адрыўны на кожны дзень – гэта «Мова вольных». Яго самыя выдаўцы пабачылі падчас адкрыцця кірмашу, першымі ўражаннямі падзялілася

-Гэта каляндар на чатырох мовах – украінскай, англійскай, беларускай і польскай. Ён створаны з надзеяй, што мы, людзі добрай волі, зразумеем адзін аднога, у гэтым рэгіёне, што мы будзем часткай цывілізаванага свету. Каляндар цалкам каляровы. На кожны дзень размешчана новае беларускае слова. Гэта першы праект нашага выдавецтва, заснаванага ў Кракаве, – расказвае Валянціна Андрэева, галоўны рэдактар «Гутэнберга».

Акрамя кніг, на стэндзе можна набыць ваенна-гістарычныя мініятуры. З пятніцы па нядзелю будуць адбывацца сустрэчы з гісторыкамі, перакладчыкамі, пісьменнікамі. Праграму мерапрыемстваў можна паглядзець тут.

слухайце аўдыё

ав


Ваенна-гістарычныя мініятуры Ваенна-гістарычныя мініятуры
Беларускі стэнд на ХХХ Кірмашы гістарычнай кнігі 
Беларускі стэнд на ХХХ Кірмашы гістарычнай кнігі 

Беларускія выдаўцы прымуць удзел у 30-тым Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве

23.11.2022 14:18
З чацвярга па нядзелю (24-27 лістапада) у Аркадах Кубіцкага ў Каралеўскім замку ў Варшаве будзе праходзіць 30-ты Кірмаш гістарычнай кнігі.