Беларуская Служба

Дзяржава пракантралюе ці правільна прадпрымальнікі выдаткавалі грошы з праграмы «Антыкрызісны шчыт»

14.07.2020 16:18
 Правядзенне кантролю з'яўляецца законным абавязацельствам Дзяржаўнай страхавой кампаніі ZUS.
Аўдыё
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Shutterstock/Grabowski Foto

Дзяржаўная страхавая кампанія ZUS пракантралюе прадпрыемствы, якія скарысталіся даплатамі ў рамках праграмы «Антыкрызісны шчыт». Праграма была ўведзена ўрадам з мэтай процідзеяння наступствам пандэміі каранавіруса. Чыноўнікі правераць, на што прызначаліся грошы, якія атрымлівалі прадпрымальнікі.

Дзяржаўная страхавая кампанія нясе адказнасць за правільнае прызначэнне прызнаных дзяржаўных сродкаў – падкрэслівае прэс-сакратар ZUS Павел Жаброўскі (Paweł Żebrowski).

- Калі казаць пра звальненне з выплаты адных толькі ўзносаў на сацыяльнае забеспячэнне, то мы анулявалі складкі на 12 мільярдаў злотых. Акрамя гэтага, мы выплацілі больш за 4 мільярды злотых за прастой. Усе гэтыя сродкі павінны атрымаць асобы, якія маюць на гэта права.

Павел Жаброўскі адзначае, што правядзенне кантролю з'яўляецца законным абавязацельствам установы. Падатковая інспекцыя кантралюе таксама фірмы, якія хадайнічалі за падтрымку ў межах гэтак званага «Фінансавага шчыта» Польскага фонду развіцця.

Агулам, Дзяржаўная страхавая кампанія ў рамках праграмы «Антыкрызісны шчыт» выдзеліла прадпрымальнікам 21 мільярд злотых на вызваленне ад узносаў, падтрымку за прастой і льготы на абавязковае сацыяльнае страхаванне.

яс

Эфірная перадача «Пульс польскай эканомікі» ў далучаным гукавым файле

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі