Беларуская Служба

Нацыянальны польскі банк зарабіў мільярды на золаце

04.08.2020 17:12
Эпідэмія каранавіруса спрыяе росту цэн золата да ўзроўню, які ніколі раней не сустракаўся.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock.com/Bessarab

На фінансавых рынках расце занепакаенне, звязанае з эпідэміяй каранавіруса. Гэтая сітуацыя спрыяе росту цэн золата да ўзроўню, які ніколі раней не сустракаўся. За 31 грам залатой пліткі на біржы плацяць ужо 2 тысячы долараў.

Гэтую зʼяву тлумачыць эканаміст Гжэгаж Навацкі (Grzegorz Nowacki).

- У гэтым выпадку простым тлумачэннем зʼяўляецца асцярожнасць інвестараў, якія ў падобнай сітуацыі выбіраюць бяспечнае інвеставанне, а золата тысячы гадоў лічыцца бяспечным. Аднак я думаю, што цана золата звязаная з паслабленнем амерыканскага долара. Цягам дзясяткаў гадоў назіраецца залежнасць паміж доларам і золатам: золата даражэе разам з тым, як аслабляецца амерыканскі долар. Курс амерыканскага долара падае ў сувязі з сітуацыяй у ЗША і з бояззю эканамічнага крызісу, а таксама тым, што Злучаныя Штаты не спраўляюцца з пандэміяй. Карацей, слабы долар – дарагое золата.

Такім чынам, даходы Нацыянальнага Польскага Банку выраслі на больш за дзесяць мільярдаў злотых. НПБ быў адным з найбуйнейшых гульцоў на рынку золата, то бок, купіў вельмі многа залатых плітак у параўнанні з іншымі нацыянальнымі банкамі.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі