Беларуская Служба

Улады кампенсуюць жывёлаводам страты, узніклыя ў выніку змены Закона аб абароне жывёлы

13.10.2020 15:32
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі запрапанаваў, між іншым, стварэнне Дзяржаўнай інспекцыі абароны жывёлы і дазвол на рытуальны забой птушкі.
Аўдыё
  • Польская нафтагазавая кампанія зацікаўленая ў прыватызацыяй украінскага энергетычнага сектара.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock.com/Konektus Photo

Прэм'ер Матэвуш Маравецкі аб’яцаў кампенсацыі фермерам і жывёлаводам, якія пацярпяць у выніку зменаў, унесеных у Закон аб абароне жывёлы. Падчас прэс-канферэнцыі кіраўнік польскага ўрада прадставіў праект зменаў.

Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што дапамога будзе размеркавана паводле спецыяльнага механізма:

- Пасля 2021 годa, то бок са студзеня 2022 годa мы пачнем ажыццяўляць згаданыя механізм, у тым ліку кампенсацыі. Да гэтага часу мы павінны прааналізаваць, магчымыя страты даходаў у выпадку паасобных відаў жывёлаводства, у тым ліку пушной жывёлы. Усё гэта мы пастараемся ўзяць пад увагу.

Матэвуш Маравецкі паясніў, што час стварэння механізмаў дапамогі фермерам, пацярпелым ад зменаў, звязаны гадавым vacatio legis Закона аб абароне жывёлы, то бок перыядам адтэрміноўкі ўступлення ў сілу згаданых зменаў:

- Мы будзем прапанаваць такое vacatio legis, каб жывёлаводы і фермеры маглі лепш падрыхтавацца. У выпадку пушных фермаў і рытуальнага забою vacatio legis будзе даўжэйшае, чым пачаткова прапанавалася.

Нагадваем, прэм'ер Матэвуш Маравецкі запрапанаваў, між іншым, стварэнне Дзяржаўнай інспекцыі абароны жывёлы і дазвол на рытуальны забой птушкі.

Як падкрэсліў кіраўнік польскага ўрада, змены ў заканадаўстве неабходныя і з'яўляюцца вынікам цывілізацыйных перамен і выразам „гуманнага” абыходжання з жывёлай.

У цяперашні час над Законам аб абароне жывёлы працуе Сенат(вышэйшая палата польскага парламента). Нагадваем, ён падугледжвае, між іншым, забарону на развядзенне пушной жывёлы, абмежаванне рытуальнага забою, а таксама адсутнасць сабак на ланцугах.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі