Беларуская Служба

2020 год быў добры для энергетычнай трансфармацыі і аховы клімату ў Польшчы

29.12.2020 12:24
Вялікім зацікаўленнем у грамадства карыстаюцца праграмы «Мая электраэнергія», «Чыстае паветра» і «Мая вада».
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne Sepp photography/Shutterstock

Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Міхал Куртыка ацаніў, што гэты год быў надзвычай важным для польскай энергетыкі і для абароны клімату. Падводзячы вынікі працы міністэрства, найбольш важнымі Куртыка назваў праграмы падтрымкі барацьбы са змяненнем клімату, Закон аб марскіх ветрапарках і Закон аб энергетыцы.

Мiністр заявіў, што ведамства засяроджана на перабудове энергетычнай сістэмы, каб зрабіць яе больш экалагічнай. Акрамя таго, дзеянні таксама накіраваны на паляпшэнне якасці жыцця палякаў.

- Таму мы ўвялі праграмы, якія закранаюць усё насельніцтва – праграма «Чыстае паветра», якая ўводзілася ў двух этапах – у траўні і кастрычніку. Мы назіраем вялікае зацікаўленне гэтай праграмай. Бачны таксама вялікі інтарэс да яе з боку мясцовых уладаў, і гэта важна, бо яны могуць угаварыць найменш забяспечаных падаваць заявы на ўдзел у праграме.

Вялікім зацікаўленнем у грамадства карыстаюцца таксама праграмы «Мая электраэнергія» і «Мая вада».
Сутнасць усіх праграм заключаецца ў даплатах да ўцяплення дома і замены старых катлоў на новыя, у якіх немагчыма паліць смецце (Праграма «Чыстае паветра»), даплата да сонечных батарэй («Мая электраэнергія») і даплата да пабудовы прысядзібнага вадасховішча на дажджавую ці снегавую ваду.

У бліжэйшыя гады Польшча атрымае з фондаў ЕЗ 250 мільярдаў злотых ($62 млрд)на трансфармацыю энергетычнай сістэмы і на абарону клімату.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі