Беларуская Служба

Урад вядзе перамовы з замежным капіталам па справе інвестыцый у Сілезіі

13.07.2021 13:02
Паводле ўрадавага плану рэструктурызацыі шахтаў, здабыча каменнага вугалю ў Сілезіі павінна закончыцца ў 2049 годзе.
-  .
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.PAP/Roman Zawistowski

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі паведаміў пра планаваныя замежныя інвестыцыі ў Сілезіі. Паводле яго слоў, перамовы па гэтай справе завяршаюцца, але пакуль ён не можа раскрываць падрабязнасцей. Падчас анлайн-канферэнцыі пад загалоўкам «Сілезскі парадак» кіраўнік польскага ўрада падкрэсліў, што менавіта ў Сілезіі адбудзецца «прарыў», звязаны з энергетычнымі і прамысловымі пераўтварэннямі ў краіне:

- Я буду размаўляць пра інвестыцыю дадатковых сродкаў з замежнымі кампаніямі. Па гэтай справе завяршаюцца перамовы з некалькімі партнёрамі. Сілезія – гэта месца, дзе адбудзецца энергетычная і прамысловая трансфармацыя краіны, паколькі Верхняя Сілезія і Сілезскае ваяводства маюць вялікі патэнцыял не толькі для горназдабыўной прамысловасці, але і для эканомікі 4.0, то бок усё больш аўтаматызаванай эканомікі.

Нагадваем, паводле ўрадавага плану рэструктурызацыі шахтаў, здабыча каменнага вугалю ў Сілезіі павінна закончыцца ў 2049 годзе.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі