Беларуская Служба

Польшча ў вярхах спісу па найменшым беспрацоўі ў Еўразвязе

04.08.2021 14:06
А ў цэлым ЕЗ у чэрвені беспрацоўе крыху зменшылася ў параўнанні з траўнем і складае 7,1%.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pressmaster/ Shutterstock

Польшча працягвае знаходзіцца ў вярхах спісу па найменшым беспрацоўі ў Еўразвязе.

Паводле дадзеных Статыстычнага ведамства ЕЗ Еўрастат, у чэрвені без працы былі 3,6% палякаў. Падобныя вынікі ў Мальты. А яшчэ менш беспрацоўных у Чэхіі і Нідэрландах.

Грэцыя і Іспанія апынуліся на другім канцы спісу – у абедзвюх краінах беспрацоў'е складае 15,1%.

А ў цэлым ЕЗ у чэрвені беспрацоўе крыху зменшылася ў параўнанні з траўнем і складае 7,1%.

яс