Беларуская Служба

Польшча – тытунёвы лідар у свеце

15.10.2021 14:11
Польшча з'яўляемся найбуйнейшым экспарцёрам цыгарэт у свеце.
Цыгарэтыgeralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча зʼяўляемся найбуйнейшым экспарцёрам цыгарэт у свеце з 18-працэнтным удзелам у рынку. 80 працэнтаў сваіх вырабаў палякі экспартуюць у краіны ЕС, паведамляе Rzeczpospolita.

У 2020 годзе экспарт цыгарэт з Польшчы павялічыўся на больш за 14% у год, перавышаючы 4,2 мільярда еўра. Пра гэта сведчаць дадзеныя «Еўрастата», якія сабраў банк BNP Paribas. Паводле іх, вядучымі атрымальнікамі польскіх тытунёвых вырабаў з’яўляюцца краіны ЕС. Сярод найбуйнейшых атрымальнікаў польскіх тытунёвых вырабаў за межамі ЕС з’яўляецца Саудаўская Аравія.

Паводле справаздачы аналітычнай кампаніі Indexbox за 2021 год, Польшча стала найбуйнейшым экспарцёрам тытунёвых вырабаў у свеце. У сваю чаргу, паводле справаздачы Цэнтра сацыяльна-эканамічных даследаванняў, з тытунёвым сектарам у Польшчы звязаныя больш за 600 тысяч месцаў працы. Гаворка ідзе пра вырошчванне тытуню, вытворчасць і распаўсюджванне тытунёвых вырабаў.

Галоўнымі імпартэрамі тытунёвых вырабаў з Польшчы з’яўляюцца Вялікабрытанія, Іспанія, Італія, Францыя і Германія.

Польшча таксама паступова павялічвае экспарт алкаголю. Яго кошт ужо перавышае ўзровень у 600 мільёнаў еўра. Гаворка ідзе, як пра моцны алкаголь, так і піва.

«У мінулым годзе мы павялічылі колькасць рынкаў, на якія экспартуем наш флагманскі брэнд, то бок гарэлку Żubrówka. На дадзены момант іх 75, у 2015 годзе было 37», – паведамляюць прадстаўнікі групы CEDC (Central European Distribution Corporation), якая з’яўляецца ўладальнік такіх вядомых польскіх брэндаў, як Żubrówka і Soplica.

Група экспартуе свае алкагольныя вырабы ў асноўным у Германію, Францыю, Венгрыю, Італію, Украіну і Вялікабрытанію, а таксама ў ЗША, Японію і Аўстралію.

Экспарт павялічваюць таксама польскія бровары, хоць у іх выпадку гэта толькі дадатак да ўнутранага попыту.

«Даступнасць нашай прадукцыі за мяжой асабліва важная для групы нашых пастаянных спажыўцоў (напрыклад, польскіх мігрантаў) і павялічвае агульную папулярнасць брэнда», – кажа дырэктар па карпаратыўных пытаннях Групы Żywiec Магдалена Бжэзіньска.

Яна дадае, што да росту значэння і патэнцыялу гэтага канала экспарту ў апошнія гады прычынілася эканамічная міграцыя палякаў у краіны ЕС. Згаданая тэндэнцыя прычынілася да росту значэння рынкаў у Нідэрландах, Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі.

Агулам экспарт групы на рынкі Еўрасаюза і Вялікабрытаніяй складае каля 60 працэнтаў. З моманту ўступлення Польшчы ў ЕС польскі экспарт прадуктаў харчавання павялічыўся на больш чым 6,5 разоў, то бок хутчэй, чым агульны экспарт, які за гэты час вырас на чатыры разы, паведамляе Rzeczpospolita.

аз