Беларуская Служба

Traveldata: На верасень турфірмы прапануюць значна таннейшыя варыянты падарожжаў

10.08.2022 13:30
Traveldata: На верасень турфірмы прапануюць значна таннейшыя варыянты падарожжаў
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay

Гэтая інфармацыя будзе карысная тым, хто яшчэ не быў у адпачынку, але трымае ў думках варыянт падарожжа на восень.

Пуцёўкі на верасень у турыстычных фірмах істотна таннейшыя, чым летам, піша Rzeczpospolita.

Сярэдняя цана паездкі за мяжу з турфірмай у верасні будзе на 17,9 працэнта ніжэйшай, чым у жніўні. Калі ў першы тыдзень жніўня сярэдняя паездка каштавала 4999 злотых на чалавека, то праз месяц – 4104 злотых, паведамляе Інстытут даследаванняў турыстычнага рынку Traveldata.

Traveldata заўважыла найбольшыя зніжкі ў вераснёўскіх прапановах адпачынку ў Марока, на Крыце і ў рэгіёне Даламан у Турцыі.

Што тычыцца дынамікі цэн на туры ў параўнанні з мінулым годам, то найбольш падаражэлі пуцёўкі ў Марока, Шарм-эль-Шэйх, Хургаду.

вх