Беларуская Служба

П. Усаў: Эўрапейскія гульні не палепшаць іміджу Беларусі

26.06.2019 15:36
Падчас арганізацыі гульняў стаўка з большага рабілася на паляпшэньне іміджу Беларусі ў сьвеце, найперш у Эўропе.
Аўдыё
ІІ Еўрапейскія гулні ў Мінску PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Падчас арганізацыі гульняў стаўка з большага рабілася на паляпшэнне іміджу Беларусі ў свеце, найперш у Еўропе. З такімі ж мэтамі праводзіўся Чэмпіянат свету па хакеі, які адбываўся ў часе санкцый супраць Беларусі. Тым ня менш, ані палітычнага, ані эканамічнага прыбытку гэтае мерапрыемства не прынесла. Хоць Чэмпіянат свету значна больш важная падзея, чым Еўрапейскія гульні – кажа палітолаг Павал Усаў.

П. Усаў: Для Лукашэнкі вельмі важна было паказаць сваю еўрапейскасць. Ужо цяпер можна сказаць, што гэтая мэта не была дасягнутая па той прычыне, што даволі невялікая колькасць замежных гасцей прыехала на гульні. Таму немагчыма акупіць фінансавыя затраты. Ужо ёсць інфармацыя аб тым, прадпрыемствы прымушаюць купляць квіткі і распаўсюджваць іх сярод працаўнікоў. Праблема спрабуюць вырашыць адміністрацыйным шляхам. Відавочна, што толькі бедныя, праблемныя краіны намагаюцца выкарыстаць гэтыя гульні ў палітычным кантэксце. На кароткі тэрмін гэта можа і прыцягне ўвагу да Беларусі, але ў доўгатэрміновай перспектыве, улічваючы эканамічныя і сацыяльныя праблемы ў Беларусі, гульні не адчыняць акно магчымасцяў.

У далучаным гукавым файле каментар Паўла Усава да праблем у інтэграцыйным працэсе паміж Беларуссю і Расеяй.

ав