Беларуская Служба

Польскае навуковае асяроддзе сочыць за беларуска-расійскімі адносінамі

11.01.2020 11:11
У Беларусі не дзейнічаюць механізмы дэмакратычнага грамадства, але меркаванне беларусаў мае ўплыў на рашэнні, якія прымаюцца як у Мінску, так і ў Маскве.
Аўдыё
  • Жаданне Расіі паглыбіць так званую інтэграцыю з Беларуссю горача цікавіць навуковую супольнасць Польшчы.
Kreml, zdjęcie ilustracyjne
Kreml, zdjęcie ilustracyjneTatiana Popova/ Shutterstock

Чарговае абвастрэнне стасункаў паміж Масквой і Мінскам, выкліканае жаданнем Расіі паглыбіць так званую інтэграцыю, цікавіць навуковую супольнасць Польшчы. Інстытут Усходняй Еўропы Варшаўскага Універсітэту (Studium Europy Wschodniej UW) зладзіў прэзентацыю вынікаў сацыялагічнага даследавання аб геапалітычных арыентацыях беларускага грамадства. Даследаванні прадстаўляе дырэктар установы Ян Маліцкі:

- У нашым Інстытуце працуе самая вялікая акадэмічная адзінка, якая займацца выключна вывучэннем Беларусі ды беларусаў – Цэнтр беларускіх даследаванняў. У Цэнтры беларускіх даследаванняў працуе адзінаццаць навукоўцаў, грамадзянаў Беларусі, які комплексна вывучаюць гэтую краіну. Варта ўзгадаць, што свайго часу гэтых навукоўцаў, паводле палітычных матываў, звольнілі з Гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Польская дзяржава аказала ім дапамогу.

Акурат у Інстытуце Усходняй Еўропы, у Цэнтры беларускіх даследаванняў працуе прафесар Андрэй Вардамаці, які кіруе Беларускай аналітычнай майстэрняй. На працягу доўгіх гадоў прафесар Вардамацкі праводзіць сацыялагічныя даследаванні грамадскай думкі беларусаў. Інстытут Усходняй Еўропы штогод выдае адпаведны бюлетэнь з вынікамі даследаванняў.

Зараз пачатак 2020 года, завяршыўся год 2019 год і зноўку як бумеранг вярнулася тэма, ці Беларусь ператрывае ці не ператрывае. У чарговы раз Расія і Беларусь вядуць размовы аб паглыбленні інтэграцыі. Беларусь мае кепскую гаспадарчую сітуацыю, а Расія працягвае на яе ціснуць.

Таксама як дзесяць і пятнаццаць гадоў таму паўстае пытанне – ці Беларусь увойдзе ў склад Расіі, ці не. Пра тое, што мяркуюць аб гэтым беларусы гавораць новыя даследаванні прафесара Андрэя Вардамацкага.

Найноўшыя сацыялагічныя даследаванні Беларускай аналітычнай майстэрні пад кіраўніцтвам прафесара Вардамацкага выразна прадэманстравалі трэнд на скарачэнне колькасці прыхільнікаў саюзу з Расіяй.

Зараз такі саюз падтрымлівае 54.5% апытаных і гэта на 10 пунктаў меней у параўнанні з апытаннямі гадавой даўніны, а доля тых, хто выбраў паляпшэнне адносінаў з Еўрапейскім Звязам зараз склала 25%. Назіраецца павелічэнне гэтага паказніка толькі на 5%.

Прафесар Андрэй Вардамацкі адказвае ці дадзены трэнд мае сталы характар:

- Кажучы агульна, усё будзе залежыць ад медыйнай сітуацыі ў Беларусі. Калі тая будзе мець такую афарбоўку як зараз, колькасць прыхільнікаў больш шчыльнай інтэграцыі з Расіяй будзе паніжацца, а колькасць прыхільнікаў збліжэння з Еўрапейскім Звязам, наадварот, павялічвацца. (...)

Адначасова, паводле апытання, праведзенага летась у верасні, 75,5% рэспандэнтаў лічаць, што Беларусь і Расія павінны заставацца незалежнымі, прыязнымі дзяржавамі з адкрытымі межамі і без мытнай службы.

На фоне змены трэндаў у стасунку беларусаў да Расіі, пагроза незалежнасці, якая сыходзіць менавіта з усходу, застаецца актуальнай. Прынамсі так лічыць старэйшы аналітык польскага Асяродка ўсходніх даследаванняў (Ośrodek Stduiów Wschodnich) Каміль Клысіньскі:

- Патэнцыйная пагроза незалежнасці Беларусі сапраўды існуе. Расія працягвае аказваць ціск на Беларусь, яна дагэтуль застаецца досыць моцным гульцом. Бачна, што два бакі – Мінск і Масква маюць сур'ёзныя праблемы нават з узгадненнем агульнай пазіцыі па дробных пытаннях. А што ж казаць пра стварэнне новых (падкрэсліваю новых) наддзяржаўных органаў? Гэта вельмі доўгі і складаны працэс, які мэтанакіравана будзе сабатавацца беларускім бокам. (...)

Нягледзячы на тое, што ў Беларусі не дзейнічаюць асноўныя механізмы дэмакратычнага грамадства, меркаванне беларусаў мае вылікі ўплыў на рашэнні, якія прымаюцца як у Мінску так і ў Маскве.

Слухайце аўдыё!

эж