Беларуская Служба

Дачка прэзідэнта Дуды вярнулася ў Польшчу, каб падтрымаць бацьку ў выбарчай гонцы

10.07.2020 15:13
Кінга Дуда цяпер пражывае ў Лондане, дзе праходзіць стажыроўку ў адной з юрыдычных канцылярый.
 :         5
На фота: Кінга Дуда з бацькам падчас першай прэзідэнцкай кампаніі 5 гадоў тамуyoutube/andrzej duda/screen

Дачка прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, які балатуецца на другі прэзідэнцкі тэрмін, прыляціць на радзіму падтрымаць свайго бацьку ў апошнім этапе прэзідэнцкай гонкі, паведамляе газета «Факт». Кінга Дуда закончыла Юрыдычны факультэт кракаўскага Ягелонскага ўніверсітэту і цяпер пражывае ў Лондане, дзе праходзіць стажыроўку ў адной з юрыдычных канцылярый. Акрамя таго, прэзідэнцкая дачка вывучала амерыканскае права ў Каталіцкім універсітэце Амерыкі.

Кінгі Дуды даўно не было ў Польшчы, таму што яна пераехала ў Лондан якраз перад самым пачаткам эпідэміі каранавіруса. З-за таго, што межы былі закрытыя, яна не магла наведаць радзімы. У першым туры прэзідэнцкіх выбараў, які прайшоў амаль два тыдні таму, Кінга галасавала ў Лондане за пасярэдніцтвам пошты. Цяпер свой голас яна аддасць у Польшчы.

На паслявыбарчым вечары, які пройдзе пасля галасавання, будзе прысутнічаць уся сям'я Дудаў: Анджэй, яго жонка Агата, Кінга, а таксама бацькі прэзідэнта – Яніна і Ян, паведамляе газета «Факт».

вс