Беларуская Служба

Уладзімір Падгол: Кожнаму апазіцыянеру па аўтазаку – гэтая задача ўжо выкананая

11.07.2020 11:57
Аўдыё
  • Кожнаму апазіцыянеру па аўтазаку – гэтая задача ўжо выкананая
Уладзімір Падголradyjo.net

Галоўныя падзеі і каментар да іх ад Уладзіміра Падгола:

Галоўныя пытанні тыдня ў Беларусі і ўсёй кампаніі па выбарах:
1. Колькі будзе кіраваць Лукашэнка?
2. Ці ўвойдзе Беларусь у склад Расіі?
3. Ці выжывеце вы, вашыя родныя ды сябры пасля пандэміі?

Пра гэта ніхто з патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты не кажа, акрамя самога ўладара пасады прэзідэнты.

Пра незалежнасць Лукашэнка адказаў галоўнаму рэдактару радыё Эха Масквы і праўладным журналістам:

«Ды і наш сябар Венядзіктаў… Вось Лукашэнка, гэта пытанне цаны. Ну дык, кажа, прапануйце Лукашэнку добрую цану! Слухайце, няма той цаны, якую яны мне могуць заплаціць, каб я пайшоў на іх умовы. Няма той цаны! Слухайце, у труне кішэняў няма. Колькі б у цябе мільярдаў ні было, на тым свеце табе ніякія мільярды не патрэбныя будуць. Гэта мае прынцыпы, перакананні, ідэалогія, таму мне нічога плаціць не трэба. Гэта не прадаецца. Суверэнітэт і незалежнасць не прадаюцца. І трэба памятаць, што грошы як прыйшлі, так і сыдуць», – сказаў Лукашэнка.

У сюжэце тэлеканала АНТ прыводзіцца гаворка кіраўніка дзяржавы: «Я хачу пажадаць выпускнікам даслужыцца да генеральскіх пагонаў – і вельмі хацелася б, каб гэтыя генеральскія пагоны мог уручыць з вялікім задавальненнем вам я», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Журналісты падлічылі, што гэта адбудзецца праз 23 гады…

Галоўны сацыёлаг Беларусі, дырэктар інстытута сацыялогіі НАН Генадзь Коршунаў за паўтара месяца да заканчэння кантракту сышоў у адпачынак, з якога ўжо вернецца толькі на іншую працу.

Аб сваім сыходзе Коршунаў ужо апавясціў сваіх падначаленых, паведаміў ТГ-канал Арцёма Гарбацэвіча.

У мінулы панядзелак Коршунаў напісаў доўгую тлумачальную па патрабаванні адміністрацыі прэзідэнта, у якой раскрыў адразу некалькі тэм: навошта выдаў у СМІ красавіцкія дадзеныя сацыялогіі па Мінску; чаму не можа спыніць уцечкі вынікаў сацапытанняў у телеграме; чаму не забяспечыў прысутнасць у публічнай прасторы «правільных» сацыялагічных дадзеных.

«Прадастаўленне сацыялагічных дадзеных сродкам масавай інфармацыі сёння не можа прывесці да жаданага выніку – стабілізацыі грамадскага жыцця, з прычыны нізкага даверу да вышэйвыкладзеных дадзеных. Іх публікацыя выкліча хвалю беспадстаўнай крытыкі і нездаровую ўвагу актыўнай часткі грамадства», – прыводзіць ТГ-канал «Трыкатаж» цытату з тлумачальнай Коршунава.

Паводле апытанняў інстытута сацыялогіі, у сакавіку-красавіку 2020 года ўзровень даверу Лукашэнкі не перавышаў 24%, узровень даверу ЦВК – 11,1%.

Цытаты Лукашэнкі:

-Я магу вас павіншаваць, што мы з гэтай бядой справіліся, – сказаў Аляксандр Лукашэнка пра перамогу над каранавірусам.

Таксама ён заявіў: «Свабода слова ў любой дзяржаве абмежаваная законам. Таму тут мы навядзём парадак».

Яшчэ адна перамога дыктатара: «Усе ў свеце ацанілі Беларусь як краіну з самай нізкай у свеце карупцыяй. Усе! І да нас прыйшлі сюды, з Расіі вяртаюцца, кідаюць бізнес, ідуць да нас. У нас не трэба плаціць хабар для таго, каб да кагосьці ў кабінет зайсці. Калі нехта хоча інакш – я не ваш прэзідэнт. І вы не галасуйце за мяне», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён звярнуў увагу прысутных на сустрэчы, што менавіта яны павінны фармаваць грамадскую думку, «і не дазваляць нікому гэтага рабіць».

«Адна з асноўных задач, якую мы вырашым у будучай пяцігодцы, – гэта пераход на электрамабілі, – сказаў кіраўнік дзяржавы. – Мы проста не павінны тут адстаць. Калі мы адстанем, будзе дрэнна. Таму цяжка, цяжка, але нам прыйдзецца бегчы і, прынамсі, ні ў якім разе не адстаць».

Лукашэнка: «Усім студэнтам па месцы ў інтэрнаце! У будучай пяцігодцы». А кожнаму апазіцыянеру па аўтазаку – гэтая задача ўжо выканана.

Дзяржаўны тэлеканал АНТ паказаў кадры вочнай стаўкі затрыманага патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі з былым падначаленым Кірылам Бадзеем. У сюжэце выступіў начальнік аддзелу следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак. Яго словы перадае БелаПАН.

«Следства мае неабвержаныя доказы датычнасці ўсіх фігурантаў крымінальнай справы да інкрымінаваных ім злачынстваў, – заявіў прадстаўнік КДБ.
Дык калі гэта праўда, перадайце справу ў суд. Дык не ж – перадаюць на тэлеканал. А там – пустэча доказаў.

Уладзімір Падгол

Больш на гэтую тэму: Паміж радкоў