Беларуская Служба

Лукашэнка выкарыстоўвае канфлікт з Расіяй у выбарчай кампаніі

05.08.2020 15:01
Кіраўнік Беларусі пераконвае грамадзянаў, што толькі ён з’яўляецца гарантам стабільнасці ў адносінах з Расіяй.
Аўдыё
  • Кіраўнік Беларусі пераконвае грамадзянаў, што толькі ён з’яўляецца гарантам стабільнасці ў адносінах з Расіяй.
Аляксандр Лукашэнка PAP/EPA/NIKOLAI PETROV / POOL

У бліжэйшую нядзелю ў Беларусі адбудуцца прэзідэнцкія выбары. На іх балатуецца таксама дзейны кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, які застаецца пры ўладзе больш за чвэрць стагоддзя. Тым часам грамадскія настроі ў краіне пагаршаюцца, што можа сведчыць пра тое, што беларусам рэжым ужо моцна надакучыў. Галасаванне адбудзецца ў складаным часе, як у сувязі з пандэміяй каранавіруса, так і ў сувязі з апошнімі канфліктамі на лініі Мінск-Масква.

Аляксандр Лукашэнка выкарыстоўвае апошняе напружанне на лініі Мінск-, да якога прычынілася затрыманне пад Мінскам членаў расійскага неафіцыйнага ваеннага фарміравання, то бок групы „Вгнера” ў мэтах сваёй выбарчай кампаніі лічыць палітолаг Пшэмыслаў Жураўскі вэль Граеўскі (Przemysław Żurawski vel Grajewski).

-Гаворка ідзе пра тое, што Беларусь, якая апынулася пад пагрозай з боку Расіі, можа знайсці адзіны ратунак у стабілізацыі ўлады Лукашэнкі, бо толькі з ім Уладзімір Пуцін захоча размаўляць. Аднак у выпадку змены палітычнай сітуацыі можа адбыцца сілавое ўмяшальніцтва з боку Расіі.

Згаданы сцэнар, паводле палітолага, павінен аслабіць адмоўныя грамадскія настроі, якія наібраюць моц.

-Яшчэ месяц таму я б пагадзіўся, што Лукашэнку альтэрнатывы няма, а спроба яго зьвяржэння прывядзе да рашучай рэакцыі Расіі з мэтай захавання Беларусі ў расійскай зоне ўплываў. Аднак паказчык у выглядзе грамадскіх настрояў таксама важны, як расійскія войскі на мяжы ці эканамічная залежнасць ад Расіі.  Аднак трэба ўлічыць факт, што грамадскія настроі не вернуцца да ўзроўню, які назіраўся яшчэ некалькі тыдняў таму. Сітуацыя складаная, а я песіміст і лічу, што яна можа давесці да розных трагічных падзеяў.

Паводле палітолага Лукашэнка таксама гэта разумее і рыхтуецца да сілавога зацвярджэння выніку выбараў, інтэнсіўна сустракаючыся з прадстаўнікамі сілавых ведамстваў.

-На жаль усё можа вырашыцца менавіта такім чынам. Я не думаю, каб перамовы ці адстаўка рэжыму былі магчымыя. Дарэчы куды Лукашэнку адступаць. Дадаткова маем Расію, якая не пагодзіцца на перамены ў Беларусі, но хіба, што сама апынецца ў трагічнай сітуацыі. Гэта зразумела магчыма, бо ў Расіі таксама настроі пагаршаюцца, але не настолькі хутка, каб Расія не была ў стане паўплываць на Беларусь.

Палітолаг тлумачыць таксама папулярнасць Святляны Ціханоўскай - галоўнай канкурэнткі Аляксандра Лукашэнкі на выбарах.

-Гэта была справа канкрэтнай сітуацыі, а не плану беларускай апазіцыі. Людзі яе падтрымалі, паколькі яна надзейная. А яна надзейная, бо звычайная беларуска, якая вырашыла быць вернай мужу, балатавацца за яго. Гэта мае сваю сімвалічную каштоўнасць – падабаецца людзям.     

Да гэтага трэба таксама дадаць стаўленне Лукашэнкі да пандэміі COVID-19, эканамічныя праблемы краіны і стому беларусаў ад кіраўніка, які застаецца пры ўладзе з 1994 году.

-Дадатковы важны паказчык – у мінулым годзе беларусы перасякалі мяжу з Польшчай ажно 17 мільёнаў разоў.  У Беларусі пражывае амаль 10 мільёнаў чалавек. Зразумела не кожны з іх наведаў Польшчу, але рашучая большасць ужо мае досвед замежных паездак. І тое, што яны пабачылі на Захадзе, у тым у Польшчы, ці нават Літве, моцна дарозніваецца ад карцінак дзяржаўных СМІ.  Беларусы ведаюць, як выглядае жыццё па-за постсавецкай прасторай.        

З аднаго боку рэжым Лукашэнкі, з другога - пагроза Масквы. Аднак ці на самой справе Беларусі пагражае анексія з боку Расіі? Ці ў Пуціна наогул ёсць такі план?

-З пункту гледжання Захаду, такі план нелагічны. У Расіі цяпер дастаткова ўласных праблемаў, у тым ліку эканамічных, каб рызыкаваць чарговымі міжнароднымі санкцыямі за бяспраўную анексію Беларусі ці нейкія тншыя сілавыя рашэнні. Варта нагадаць таксама пра цяжар утрымання беларускай эканомікі. Аднак з другога боку, стабілізацыя ўлады Пуціна, а гэта асноўная мэта расійскага ўраду, у сітуацыі, калі немагчыма купіць спакой у грамадстве коштам  росту ўзроўню жыцця, патрабуе імперскага відовішча. Гаворка ідзе пра тое, што вось цар Пуцін аб’ядноўвае Расію, і хоць жывецца крыху горш, але ж краіна магутная. Таму сацыятэхнічныя патрэбы ўлады Пуціна супярэчаць інтарэсам дзяржавы, аднак гэта яны маюць вырашальнае значэнне.  Падсумоўваючы, беручы пад увагу стаўленне Расіі, сілавы сцэнар у выпадку Беларусі магчымы. Тым больш, што Беларусь здаецца лёгкай здабычай у адрозненне ад Украіны ці краінаў Балтыіі, якія з’яўляюцца членамі НАТА. Таму ў выпадку Беларусі імперскае відовішча Пуціна можа быць больш танным.

-лічыць палітолаг з Лодзінскага ўніверсітэта прафесар Пшэмыслаў Жураўскі вэль Граеўскі.

А мы нагадваем, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі запланаваныя на бліжэйшую нядзелю - 9 жніўня. Датэрміновае галасаванне пачалося ў аўторак.


аз