Беларуская Служба

Праваслаўныя вернікі адзначаюць сёння Вадохрышча – адно з 12 найважнейшых рэлігійных святаў

19.01.2020 14:30
Згодна шматгадовым народным назіранням, падчас Вадохрышча часта прыходзяць самыя вялікія маразы.
Вадохрышча ў Мінскуфота: У. Пац/Польскае радыё

Праваслаўныя вернікі адзначаюць сёння Вадохрышча – адно з 12 найважнейшых рэлігійных святаў на працягу года. Яно згадвае хрышчэнне Ісуса Хрыста ў вадзе ракі Іярдан.

У Беларусі з гэтае нагоды ў цэрквах прайшлі святочныя набажэнствы, падчас якіх святары асвячаюць ваду. Вернікі забіраюць яе дадому. Часта асвячаюць таксама ваду ў рэках ды іншых вадаёмах, куды ідуць царкоўныя шэсці з харугвамі ды іконамі. Пасля асвячэння некаторыя вернікі акунаюцца ў ваду.

Згодна шматгадовым народным назіранням, падчас Вадохрышча часта прыходзяць самыя вялікія маразы, таму тыя, хто намераны акунуцца ў ваду, рабілі палонкі, часцей за ўсё ў форме крыжа. Аднак у гэтым годзе маразоў ды лёду на вадаёмах у Беларусі няма.

У. Пац ПР/нг