Беларуская Служба

Беларусь выдзяляе 110 млн рублёў на ратунак эканоміцы ў сувязі з пандэміяй каранавіруса

02.04.2020 14:45
110 мільёнаў рублёў, па яго словах, складуць прамыя меры бюджэтна-падатковай падтрымкі.
Беларускія рубліMaryna_Shyshlo/pixabay.com/CC0

На падтрымку беларускай эканомікі ў сувязі з пандэміяй каранавіруса дзяржава плануе накіраваць каля 110 мільёнаў рублёў. Такую лічбу назваў журналістам кіраўнік урада Сяргей Румас, паведамляе Еўрарадыё.

Па яго словах, комплекс мер па падтрымцы эканомікі пададзены на разгляд кіраўніку дзяржавы. Усе меры Румас называць не стаў, але заявіў, што комплекс складаецца з пяці пакетаў. 110 мільёнаў рублёў, па яго словах, складуць прамыя меры бюджэтна-падатковай падтрымкі.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што прадугледжваецца падтрымка цэлых сектараў, у якіх працуюць 550 тысяч чалавек. 

Нагадаем, што ўласна на барацьбу з распаўсюдам каранавіруса беларускія ўлады вылучылі 2,35 мільёна рублёў — амаль у 50 разоў менш.

яс