Беларуская Служба

У Беларусі за мяжой беднасці знаходзіцца больш за 400 тысяч чалавек

01.06.2020 15:27
Паводле дадзеных Белстата, найвышэйшы ўзровень малазабяспечанасці назіраецца ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

За мяжой беднасці ў першым квартале знаходзілася 4,7% насельніцтва Беларусі. Сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы гэтых беларусаў недацягвалі да бюджэту пражытковага мінімуму, гэта значыць былі ніжэй за суму ў 250 рублёў, паведамляе tut.by са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт краіны.

Паводле дадзеных Белстата па абследаванню хатніх гаспадарак у першым квартале 2020 года, найвышэйшы ўзровень малазабяспечанасці назіраецца ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях - 6,7% і 6,6% адпаведна, а найніжэйшы - у Мінску (0,9%).

Паводле дадзеных перапісу насельніцтва за 2019 года, у лічбавым выражэнні, у Брэсцкай вобласці за мяжой беднасці былі каля 90,3 тысячы чалавек, у Гомельскай - каля 91,6 тысячы, а ў Мінску - каля 18,2 тысячы.

Між тым, у Віцебскай вобласці ўзровень малазабяспечанасці склаў 6,5% (каля 73,8 тысячы чалавек), у Магілёўскай - 6,4% (парадку 65,6 тысячы), Мінскай - 3,7% (каля 54,4 тысячы) , а ў Гродзенскай - 3,5% (35,9 парадку тысячы).

Нагадваем, сярэднедушавы рэсурс (даход) - агульны аб'ём даходаў, падзелены на колькасць насельніцтва. Пры разліку даходаў на душу насельніцтва ўлічваюцца ўсе грамадзяне, у тым ліку беспрацоўныя, пенсіянеры, непаўналетнія. Сярэднедушавыя даходы трэба адрозніваць ад сярэдніх заробкаў.

аз