Беларуская Служба

У Мінску затрымлівалі ўдзельнікаў велапрабегу салідарнасці

11.07.2020 14:02
У пятніцу ў Мінску арыштавалі некалькіх удзельнікаў ранейшых велапрабегаў салідарнасці.
10
10 ліпеня ў Мінску затрымлівалі ўдзельнікаў велапрабегу салідарнасціфота: @belamova

10 ліпеня ў Мінску затрымлівалі ўдзельнікаў велапрабегу салідарнасці (па некаторых звестках, не менш за 15 чалавек). На іх складалі пратаколы за парушэнне правілаў дарожнага руху, штрафавалі на адну базавую велічыню (27 рублёў) і адпускалі, паведамляюць праваабаронцы. Сілавікоў нібыта раздражнялі... веласіпедныя званкі. У раёне праезду раварыстаў бачылі нават аўтазак, паведамляе «Еўрарадыё».

У пятніцу ў Мінску арыштавалі некалькіх удзельнікаў ранейшых велапрабегаў салідарнасці.

вс