Беларуская Служба

Дзяржсакратар ЗША пра Беларусь: Мы ўжывем адпаведныя захады

13.08.2020 08:01
Майк Пампеа запэўніў, што ЗША хочуць, каб усё скончылася добра для беларускага народа.
   .
Дзяржсакратар ЗША Майк Помпеа.By United States Department of State - [1], Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=70332301

 „Мы былі моцна занепакоеныя выбарамі і глыбока расчараваныя, што яны(выбары- рэд.) не былі больш свабоднымі і больш справядлівымі. Мы ўжо бачылі гэткія паводзіны раней і шкадуем, што гэта адбылося”, - заявіў у інтэрв’ю „Радыё Свабода” дзяржаўны сакратар ЗША, які прыляцеў з двухдзённым візітам у Прагу.

Майк Пампеа дадаў, што ЗША яшчэ не вызначыліся наконт належнай рэакцыі, але плануюць працаваць на д гэтым разам з еўрапейскімі сябрамі.

„Мы хочам, каб усё скончылася добра для беларускага народа, і мы ўжывем адпаведныя захады”, - запэўніў амерыканскі палітык.

„Ну, я ўпэўнены, што мы разгледзім кожную з гэтых тэмаў. І важна вызначыць крытэры. Што, на нашую думку, мы можам зрабіць — і не толькі Злучаныя Штаты ў аднабаковым парадку, але і ў шматбаковым парадку, каб усё скончылася добра для беларускага народа. Ці гэта будуць санкцыі, ці рашэнні аб пастаўках прадукцыі, усё гэта яшчэ трэба будзе вызначыць. Мы ўсё яшчэ пад свежым уражаннем ад гэтых выбараў, і нам трэба паглядзець, як тут усё складзецца ў найбліжэйшым часе” - заявіў палітык.

аз