Беларуская Служба

Беларускі ўзурпатар Аляксандр Лукашэнка правёў сёння «інаўгурацыю»

23.09.2020 11:38
Аглядальнік: Употай праведзеная «інаўгурацыя» Лукашэнкі сведчыць пра тое, што ён ахоплены страхам і што яго ўлада трымаецца толькі на насіллі і АМАПе.
Аўдыё
  • Употай праведзеная «інаўгурацыя» Лукашэнкі сведчыць пра тое, што ён ахоплены страхам і што яго ўлада трымаецца толькі дзякуючы насіллю і АМАПу - Уладзімір Падгол
Беларускі ўзурпатар Аляксандр Лукашэнка правёў сёння «інаўгурацыю»PAP/EPA/ANDREI STASEVICH/BELTA/HANDOUT

Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка правёў сёння «інаўгурацыю». Пра мерапрыемства стала вядома толькі сёння – яно рыхтавалася ў строгай сакрэтнасці. Так званая «інаўгурацыя прэзідэнта» прайшла ў ачапленні Палаца Незалежнасці войскамі, без прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу і замежных дэлегацый, у прысутнасці верных чыноўнікаў. Больш за тое, паводле беларускіх законаў, сапраўдная інаўгурацыя павінна транслявацца па рэспубліканскім тэлебачанні, а замест гэтага па ТБ паказвалі танныя расійскія серыялы.

Употай праведзеная «інаўгурацыя» Лукашэнкі сведчыць пра тое, што ён ахоплены страхам і што яго ўлада трымаецца толькі дзякуючы насіллю і АМАПу, сказаў наш аглядальнік, палітолаг Уладзімір Падгол.


слухайце аўдыёфайл