Беларуская Служба

У Горадні каля 70 работнікаў «Гродна Азот» напісалі заявы на звальненне

29.09.2020 17:12
Гэта адказ на арышт таварыша Ігара Рубцэвіча ды суды над іншымі калегамі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Калі рабочыя звольняцца спыніцца адзін з ключавых цэхаў прадпрыемства, які прыносіць заводу грошы.

«Гродна Азот» не адзінае прадпрыемства, дзе ідуць пратэсты рабочых. Пратэставы патэнцыял сярод рабочых у Беларусі вельмі высокі кажа намеснік старшыні Беларускага кангрэса незалежных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч.

- Пратэставы патэнцыял нікуды не знік. Людзі незадаволеныя цяперашняй сітуацыяй, незадаволеныя тым, што іх дагэтуль ніхто не чуе, не збіраецца ісці не тое што на саступкі, а нават не плануе з імі размаўляць. Улады хочуць усё падавіць, а людзей пасадзіць.

Рабочыя пратэсты прынялі форму так званага «італьянскага страйку».

юл