Беларуская Служба

Былы афіцэр Следчага камітэту і актывіст ByChange Яўген Юшкевіч этапаваны на Валадарскага.

28.11.2020 21:08
Ён падазраецца па крымінальным артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Rikesh Attadip/Shutterstock.com

Былы афіцэр Следчага камітэту і актывіст праекта ByChange Яўген Юшкевіч этапаваны ў СІЗА на Валадарскага. Пра гэта паведаміла яго адвакат Марыя Колесава-Гудзіліна.

Абвінавачванне яму пакуль што не прад'явілі, але ён падазраецца па крымінальным артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Раней знаёмыя Яўгена заўважылі, што пасля затрымання зноў былі адноўлены яго месенджеры і сацыяльныя сеткі.

вс