Беларуская Служба

На «Нафтане» звальняюць актывістку Вольгу Брыцікаву

04.12.2020 10:21
Навапалачанка стала актыўнай удзельніцай пратэставага руху і яшчэ ў жніўні агучыла патрабаванні да рэспубліканскіх і мясцовых уладаў ад імя калектыву.
Вольга БрыцікаваФота: "Вестник Нафтана"

На «Нафтане» звальняюць начальніка аддзела рэалізацыі нафтапрадуктаў Вольгу Брыцікаву. 3 снежня яе азнаёмілі з загадам пра звальненне ў сувязі з пазбаўленнем доступу да дзяржаўнай таямніцы. Менавіта Вольга 17 жніўня на сустрэчы з Іванам Церцелем агучвала патрабаванні да рэспубліканскіх і мясцовых уладаў, а таксама да кіраўніцтва прадпрыемства ад калектыву.

Нагадаем, што пад канец кастрычніка на «Нафтане» змяніўся генеральны дырэктар. У лістападзе на прадпрыемстве ў калектыўную дамову былі ўнесены змены. Зараз наймальнік можа звольніць працаўніка без згоды прафсаюза за прагул альбо дзве вымовы.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск