Беларуская Служба

Па крымінальнай справе затрыманы старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў (дапоўнена)

13.04.2021 07:28
Сваякі даведаліся пра гэта пасля званка супрацоўніка КДБ.
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёўscreen/YouTube

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў затрыманы па крымінальнай справе і знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў яго зяць, шклоўскі актывіст Дзмітрый Антончык. Пазней стала вядома, што затрыманы і сам Антончык. Прычына невядомая, верагодней за ўсё, яго таксама затрымалі ў рамках крымінальнай справы.

Рыгора Кастусёва затрымалі ўвечары 12 красавіка ў Шклове, пасля чаго павезлі ў Мінск. Сваякі даведаліся пра гэта пасля званка супрацоўніка КДБ. Ён паведаміў дачцэ Кастусёва, што палітык затрыманы па крымінальнай справе.

Рыгор Кастусёў нарадзіўся ў 1957 годзе ў Бялыніцкім раёне, скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.

Працаваў галоўным інжынерам саўгаса «Друць» Бялыніцкага раёна (1983–1988), дырэктарам саўгаса «Іскра» Бялыніцкага раёна (1988–1991), дырэктарам Шклоўскага раённага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі (1995–2001).

Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года.

У 2017 быў абраны старшынёй Партыі БНФ.

Жанаты, мае траіх дзяцей. Жыве ў Шклове.


нг

Шэсць партый выступілі супраць выкарыстання ў судовай справе партыйнага пасведчання

22.01.2021 12:21
Лідары груповак выказваюць абурэнне выкарыстаннем факта прыналежнасці да партыі ў якасці доказа па крымінальнай справе.

Міліцыя спаслалася на экстрэмісцкія заклікі, адмаўляючы ў заключэнні дамовы на Дзень Волі

22.03.2021 13:45
Іншая прычына, паводле тлумачэння сталічнай міліцыі, – эпідэмія каранавіруса.