Беларуская Служба

У Беларусі прапагандыстам змогуць змяняць знешнасць за дзяржаўны кошт

17.05.2021 14:21
Асноўныя палажэнні закона пачнуць дзейнічаць праз месяц пасля яго афіцыйнай публікацыі.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneJoe Prachatree/Shutterstock.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон пра дзяржаўную абарону. Парламент яго ўхваліў у красавіку. Ранейшы закон «Аб дзяржаўнай абароне суддзяў, службовых асоб праваахоўных і кантралюючых (наглядных) органаў, супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай аховы» дапаўняецца.

Дзяржаўнай абароне будуць падлягаць і вайскоўцы Узброеных сіл у выпадку іх удзелу ў «ахове грамадскага парадку», супрацоўнікі Службы бяспекі прэзідэнта, Аператыўна-аналітычнага цэнтра, «іншыя асобы ў сувязі з замахам на іх бяспеку» (тыя ж прапагандысты), а таксама іх блізкія. За дзяржаўны кошт асобам, якія знаходзяцца пад абаронай, а таксама іх блізкім, могуць змяніць знешнасць. Прадугледжана і змена працы.

Якія меры абароны трэба прымяняць да той або іншай асобы, вызначаць супрацоўнікі органаў унутраных спраў «на падставе аналізу тых пагрозаў, якія паступаюць».

Асноўныя палажэнні закона пачнуць дзейнічаць праз месяц пасля яго афіцыйнай публікацыі.

вс