Беларуская Служба

Беларусы пацвярджаюць, што бачаць у краіне імігрантаў з арабскіх краін

28.07.2021 13:26
«Белсат» папрасіў чытачоў расказаць, ці бачылі яны людзей, падобных да тых, якія незаконна праходзяць мяжу з Літвой ці з Польшчай. 
Imigranci we Włoszech
Imigranci we WłoszechPAPFEHIM DEMIR

«Белсат» папрасіў чытачоў расказаць, ці бачылі яны людзей, падобных да тых, якія незаконна праходзяць мяжу з Літвой ці з Польшчай.

Чытач, які працуе ў нацыянальным аэрапорце «Мінск», кажа: апошнім часам сапраўды стала прылятаць надзвычай шмат арабаў – і яны прылятаюць «Боінгамі 747», якія перавозяць сотні пасажыраў.
Адзін чытач расказвае, што частыя госці мінскага гатэля «Спадарожнік» цяпер – людзі арабскага выгляду, цэлыя сем’і з дзецьмі, якія жывуць пару дзён і пакідаюць гатэль арганізаванымі групамі. Яны проста сядзяць і чакаюць – у холе, двары, проста на зямлі. Чытач наракае, што «кураць, плююць, кідаюць смецце проста пад ногі».

Чытачы расказваюць, што групы людзей арабскага выгляду ў вялікай колькасці назіраюцца каля гатэля «Юбілейная», у мінскім гатэлі «Вікторыя Алімп». Некалькі дзясяткаў мужчынаў маладога і сярэдняга ўзросту потым з-пад «Вікторыі» арганізавана звёз аўтобус, напісаў чытач, які таксама часта бачыў кампаніі людзей, падобных да мігрантаў, вакол плошчы Перамогі і ў парку Горкага.

Яшчэ адзін чытач бачыў каля 30 замежнікаў на мінскім гандлёвым цэнтры «Экспабел». Яны нічога не куплялі, проста сядзелі на лаўках і чакалі.

Чытачка расказвае, што тры тыдні таму бачыла вялікую групу людзей з арабскай гаворкай і ў арабскім адзенні ў парку гісторыі – сядзібе Сула ў Стаўбцоўскім раёне.

Дальнабойнік знайшоў мігрантаў у сваім прычэпе. Кіроўца выклікаў міліцыю і патэлефанаваў у базу. Міліцыя прыехала хутка, мігрантам у прычэпе не здзівілася – проста іх забрала. Пратаколу не складала.

яс