Беларуская Служба

Марыя Калесьнікава з турмы звярнулася да Лукашэнкі

01.08.2021 13:19
«Я заклікаю ўлады перастаць змагацца з уласным народам, прыслухацца да беларусаў і пачаць новы дыялог».
Марыя Калеснікавакрыніца: відэа штабу В.Бабарыкі

Сябра прэзідыюму Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам спыніць гвалт і паспрабаваць мірным спосабам знайсці выхад з палітычнага крызісу.

«Я заклікаю ўлады перастаць змагацца з уласным народам, прыслухацца да беларусаў і пачаць новы дыялог. Спыніце гвалт і абсурдныя судовыя працэсы! Не разбурайце эканоміку і паспяховыя прадпрыемствы! Выпусьціце людзей з турмаў!» – заявіла яна ў пісьмовым інтэрв'ю нямецкай газеце Welt am Sonntag, апублікаваным 1 жніўня.

ав

Яшчэ сем чалавек прызнаныя палітвязнямі

31.07.2021 09:42
Колькасць людзей, прызнаных палітвязнямі, складае 606 чалавек.