Беларуская Служба

У Маладзечне пачалі судзіць адзінаборца Аляксея Кудзіна

05.08.2021 13:02
Байца ММА затрымалі ў РФ у студзені і экстрадавалі ў Беларусь у канцы ліпеня насуперак рашэнню Еўрапейскага суда па правах чалавека.
Аляксей Кудзін фота: rh.by

Аляксея вінавацяць паводле ч. 2 арт. 363 КК (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення). Справу разглядае суддзя Вольга Дубовік.

На пачатку суда Кудзін хадайнічаў аб спыненні крымінальнай справы ў сувязі з прымірэннем бакоў. Аднак з гэтым пагадзіўся толькі адзін з двух пацярпелых. Іншы пацярпелы і пракурор выступілі супраць, таму хадайніцтва не было задаволена, паведамляе "Вясна".

Кудзін яшчэ раней сплаціў кампенсацыю двум пацярпелым: Яндоле – 15 тысяч рублёў, Зорыну – чатыры тысячы.

юл