«Я – блогер і актывіст. Але рэжым называе мяне тэрарыстам. Магчыма, вы ўжо ведаеце пра тэлеграм-канал @motolkohelp, на якім публікуюцца розныя інсайды і расследаванні, звязаныя з Беларуссю. А калі не – то рэкамендую падпісацца, хоць ён і прызнаны экстрэмісцкім», – піша на новым сайце Антон Матолька.
Ён тлумачыць, што сайт патрэбны, паколькі тэлеграм-канал моцна абмяжоўваў у некаторых момантах, напрыклад, не было англамоўнай версіі. Разам з гэтым, яшчэ ў красавіку праўладныя тэлеграм-каналы пачалі пагражаць, што падпіска на рэсурсы, прызнаныя экстрэмісцкімі, будзе карацца па адміністрацыйным артыкуле. А цяпер гаворка ідзе ўжо пра крымінальную. Гэта можа паставіць крыж на працы тэлеграм-супольнасці ў Беларусі.
Матолька прызнае, што, хутчэй за ўсё, сайт заблакуюць за суткі/тыдзень пасля анонсу, але яго можна будзе адчыніць пры дапамозе VPN. «На жаль, калі беларусы хочуць атрымліваць інфармацыю – VPN павінен быць у кожнага на кампутары або смартфоне».
Пакуль яшчэ няма англамоўнай версіі сайта. Праекту можна дапамагчы фінансава.
ав